У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шалі.
Эндру Віктар Ша́лі (англ.: Andrew W. Schally; польск.: Andrzej Wiktor Schally; нар. 30 лістапада 1926, Вільня) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1977 годзе разам з Ражэ Гіймэнам «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу».
Эндру Віктар Шалі нарадзіўся 30 лістапада 1926 года ў Вільні, калі горад уваходзіў у склад Польшчы (цяпер у складзе Літвы).
Скончыў Лонданскі ўніверсітэт у 1950 годзе і ўніверсітэт Мак-Гіла (1955, Канада). З 1950 года ў Лонданскім Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў. З 1957 года ва ўніверсітэце Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 года ў шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 года прафесар Новаарлеанскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па выяўленні і вывучэнні хімічнай будовы, біялагічнай актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў.