wd wp Пошук:

Эмір Спахіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эмір Спахіч (басн.: Emir Spahić; нар. 18 жніўня 1980, Дуброўнік, СФРЮ) — былы баснійскі футбаліст, абаронца. Эмір з’яўляўся іграком і капітанам нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны, у яе складзе прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2014 года.

Кар’ера

Клубная

Кар’еру пачаў на радзіме, потым гуляў за харвацкі клуб «Заграб». Паміж 2004 і 2006 гадамі гуляў у складзе каманд расійскіх клубаў «Шыннік» і «Тарпеда». Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Лакаматыў», да складу якога далучыўся ў 2006 годзе. У 2009 годзе заключыў кантракт з клубам «Манпелье», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Пасля гэтага гуляў за іспанскі клуб «Севілья», а таксама некаторы час правёў у склады махачкалінскага «Анжы».

28 чэрвеня 2013 года Спахіч падпісаў кантракт на два гады з клубам нямецкай Бундэслігі «Баер». 12 красавіка 2015 года кантракт быў датэрмінова разарваны з-за бойкі, якую Спахіч распачаў са сцюардам пасля матчу з «Баварыяй»[5].

5 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Спахіча ў «Гамбург»[6]. Пакінуў клуб у студзені 2017 года[7].

Міжнародная

У 2003 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Босніі і Герцагавіны.

28 мая 2018 года, ужо пасля завяршэння кар’еры, згуляў у сваім развітальным матчы за зборную супраць Чарнагорыі (0:0).

Зноскі

  1. Emir Spahić // FBref.com
  2. EMIR SPAHIC // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Emir Spahic // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Emir Spahic // Transfermarkt — 2000.
  5. “БАЙЕР” ВЫГОНЯЕТ ФУТБОЛИСТА ИЗ-ЗА ДРАКИ Архівавана 4 сакавіка 2016.. ufootball.info.
  6. «Гамбург» объявил о переходе Спахича. by.tribuna.com.
  7. «Гамбург» решил расторгнуть контракт со Спахичем. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Босніі і Герцагавіны па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Манпелье
Катэгорыя·Футбалісты Босніі і Герцагавіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Ігракі ФК Баер 04
Катэгорыя·Ігракі ФК Анжы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Гамбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Заграб
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлік Зеніца
Катэгорыя·Ігракі ФК ГОШК Дуброўнік
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дуброўніку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы