wd wp Пошук:

Эміль Хегле Свендсен

Эмі́ль Хе́гле Све́ндсен (нарв.: Emil Hegle Svendsen; нар. 12 ліпеня 1985, Тронхейм) — выбітны нарвежскі біятланіст, адзінацаціразовы чэмпіён свету, трохразовы алімпійскі чэмпіён Гульняў у Ванкуверы-2010, Сочы-2014 і ўладальнік Кубка свету. Чацвёрты ў гісторыі біятланіст, якому ўдалося выйграць 10 і больш залатых медалёў на чэмпіянатах свету па біятлоне сярод мужчын (пасля Аляксандра Ціханава, Франка Лука і Уле-Эйнара Б’ёрндалена). Другі біятланіст пасля Уле-Эйнара Б’ёрндалена, якому ўдалося выйграць залатыя медалі ва ўсіх дысцыплінах чэмпіянату свету.

Біяграфія

Эміль Хегле Свендсен з дзяцінства захапляўся лыжнымі гонкамі, але пасля перайшоў у біятлон. У 2002 годзе адбылося яго першае буйное міжнароднае спаборніцтва — Чэмпіянат свету сярод юніёраў у Рыднаўне. Ужо ў наступным годзе Свендсен выйграе два медаля чэмпіянату свету сярод юніёраў 2003 у польскім Кастэліска, а ў 2004 і 2005 гадах становіцца чатырохразовым чэмпіёнам свету сярод юніёраў. Таксама ў сваім актыве Свендсен мае бронзу юніёрскага чэмпіянату свету 2005 года па лыжных гонках. У 2005 годзе Свендсен дэбютуе ў Кубку Еўропы, дзе ў першай жа гонцы займае прызавое трэцяе месца, што дазволіла яму выступаць за асноўны склад зборнай Нарвегіі.

Пастаянна трапляючы ў дзесятку мацнейшых на спаборніцтвах этапаў Кубка свету, Свендсен атрымлівае права выступіць у мас-старце на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года, дзе ён заняў шостае месца. У агульным заліку Кубка свету сезона 2006/2007 года Эміль Хегле Свендсен заняў семнаццатае месца.

Свендсен адрозніваецца не толькі высокімі хуткаснымі якасцямі, але і даволі дакладнай стральбой.

10 красавіка 2018 года Свендсен заявіў аб завяршэнні сваёй спартыўнай кар’еры[2].

Вынікі

Алімпійскія гульні

Алімпійскія гульні Месца Дата Дысцыпліна Вынік
Зімовыя Алімпійскія гульні 2006Турын25 лютага 2006Мас-старт (15 км)6.
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010Ванкувер14 лютага 2010Спрынт (10 км)Срэбра
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010Ванкувер16 лютага 2010Гонка пераследвання (12,5 км)8.
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010Ванкувер18 лютага 2010Індывідуальная гонка (20 км)Золата
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010Ванкувер21 лютага 2010Мас-старт (15 км)13.
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010Ванкувер26 лютага 2010Эстафета (4x7,5 км)Золата
Зімовыя Алімпійскія гульні 2014Сочы18 лютага 2014Мас-старт (15 км)Золата

Месцы ў агульным заліку Кубка свету

Сезон Месца
2005/2006 22
2006/2007 17
2007/2008 3
2008/2009 3
2009/2010 1
2010/2011 2
2011/2012 2
2012/2013 2
2013/2014 2
2014/2015 9
2015/2016 10
2016/2017 7
2017/2018 24

Вынікі выступленняў у Кубку свету

Вынік Інд Спр Пр МС Усяго Эст Зм Усяго
1 месца6111063314216
2 месца175215527
3 месца175619415
Фініш у 10-цы1141382211229534
Фініш у ачках1459473315329534
Па-за ачкамі3519
Старты1764483316229534
па стане на 19.02.2013

Зноскі

  1. Emil Hegle Svendsen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Emil Hegle Svendsen Retires(англ.)  (недаступная спасылка). http://www.biathlonworld.com+(10 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па біятлоне
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Біятланісты Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
Катэгорыя·Лыжнікі Нарвегіі
Катэгорыя·Спартсмены — біятланісты і лыжнікі
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тронхейме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта