wd wp Пошук:

Эма Уотсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уотсан.

Эма Шарлота Дзьюер Уотсан (англ.: Emma Charlotte Duerre Watson; нар. 15 красавіка 1990, Парыж, Францыя) — брытанская актрыса і фотамадэль. У кіно праславілася роляй Герміёны Грэнджэр у фільмах пра Гары Потэра. Эма атрымала гэтую ролю ў 1999 годзе, калі ёй было 9 гадоў. Да гэтага яна прымала ўдзел толькі ў школьных сцэнічных пастаноўках. У перыяд з 2001 па 2011 год яна знялася ў васьмі фільмах пра Гары Потэра разам са сваімі сябрамі Дэніэлам Рэдкліфам і Руперт Грынт. Удзел у гэтым праекце прынес актрысе мноства ўзнагарод, а таксама больш за 10 млн. фунтаў стэрлінгаў.

Таксама прыняла ўдзел у здымках фільма «Балетныя туфлікі». Фільм быў паказаны на BBC у снежні 2007 года. Акрамя гэтага Эма агучыла прынцэсу Гарошынку, аднаго з персанажаў анімацыйнага фільма «Прыгоды Дэспера», рэліз якога адбыўся ў 2008 годзе.

У 2009 годзе Эма была занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса, як самая высокааплатная актрыса дзесяцігоддзя.

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2001
ф Гары Потэр і філасофскі камень Harry Potter and the Philosopher's StoneГерміёна Грэйнджэр
2002
ф Гары Потэр і Тайны пакой Harry Potter and the Chamber of SecretsГерміёна Грэйнджэр
2004
ф Гары Потэр і вязень Азкабана Harry Potter and the Prisoner of AzkabanГерміёна Грэйнджэр
2005
ф Гары Потэр і Кубак агню Harry Potter and the Goblet of FireГерміёна Грэйнджэр
2007
ф Гары Потэр і Ордэн Фенікса Harry Potter and the Order of the PhoenixГерміёна Грэйнджэр
2007
тф Балетныя туфлікі Ballet ShoesПаўліна Фасіль
2008
мф Прыгоды Дэспера The Tale of DespereauxПрынцэса Гарошынка
2009
ф Гары Потэр і Прынц-паўкроўка Harry Potter and the Half-Blood PrinceГерміёна Грэйнджэр
2010
ф Гары Потэр і Дарункі Смерці: частка 1 Harry Potter and the Deathly Hallows: Part 1Герміёна Грэйнджэр
2011
ф Гары Потэр і Дарункі Смерці: частка 2 Harry Potter and the Deathly Hallows: Part 2Герміёна Грэйнджэр
2011
ф 7 дзён і начэй з Мэрылін My Week with MarilynЛюсі
2012
ф Цяжкасці жыцця ізгоя The Perks of Being a WallflowerСэм
2012
ф Напалеон і Бэтсі Napoleon and BetsyБэтсі
2013
ф Элітнае грамадства The Bling RingНікі
2013
ф Твой голас у мяне ў галаве Your Voice in My HeadЭма Форэст
2013
ф Гэта канец The End of the WorldЭма Уотсан
2014
ф Ной[6] Noah

Узнагароды і намінацыі

Паводле англамоўнага афіцыйнага сайта Эмы Уотсан.[7]

Узнагароды

Год Арганізацыя Узнагарода Фільм
2002 Young Artist Awards Лепшая маладая актрыса «Гары Потэр і філасофскі камень»
2003 Otto Awards Лепшая жаночая роля (серабро) «Гары Потэр і Тайны пакой»
2004 Total Film Лепшая дзіцячая роля года «Гары Потэр і вязень Азкабана»
Otto Awards Лепшая жаночая роля (серабро)
2005 Otto Awards Лепшая жаночая роля (золата) «Гары Потэр і вязень Азкабана»
2006 Otto Awards Лепшая жаночая роля (бронза) «Гары Потэр і Кубак агню»
2007 ITV National Film Awards Лепшае выкананне жаночай ролі «Гары Потэр і Ордэн Фенікса»
UK Nickelodeon Kids' Choice Awards Лепшая актрыса гульнявога фільма
2008 Constellation Awards Лепшае выкананне жаночай ролі «Гары Потэр і Ордэн Фенікса»
SyFy Genre Awards Лепшая актрыса
Otto Awards Лепшая жаночая роля (золата)
2011 Teen Choice Awards Лепшая жаночая роля (фантастыка/фэнтэзі) «Гары Потэр і Дарункі Смерці: частка 1»
Teen Choice Awards Лепшы пацалунак (з Дэніэлам Рэдкліфам)
Teen Choice Awards Лепшая актрыса лета «Гары Потэр і Дарункі Смерці: частка 2»

Намінацыі

Год Арганізацыя Намінацыя Фільм
2002 Empire Empire Award: Дэбют года «Гары Потэр і філасофскі камень»
Young Artist Awards Лепшы акцёрскі ансамбль
Academy of Science Fiction, Fantasy & Horror Films Saturn Award: Лепшая праца маладой актрысы
American Moviegoer Awards Прарыў года: актрыса
2004 Broadcast Film Critics Association Лепшая маладая актрыса «Гары Потэр і вязень Азкабана»
2005 Broadcast Film Critics Association Лепшая маладая актрыса «Гары Потэр і Кубак агню»
2006 MTV Movie Awards Лепшая каманда на экране «Гары Потэр і Кубак агню»
2008 UK Sony Ericsson Empire Awards Лепшая актрыса «Гары Потэр і Ордэн Фенікса»
Glamour Awards Лепшая тэлевізійная актрыса ЗК «Балетныя туфлікі»
2009 Scream Awards Лепшая актрыса ў жанры фэнтэзі «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка»
2010 National Movie Awards Лепшае выкананне «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка»
MTV Movie Awards Лепшае выкананне жаночай ролі
Teen Choice Awards Лепшая актрыса ў жанры фэнтэзі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131379097 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Emma Watson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131379097 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Emma Watson: ambassador with the magic touch // The GuardianUK: GMG, 2014. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077
  5. http://www.nytimes.com/2010/12/07/fashion/07iht-flace.html
  6. Эма Уотсан пакахае сына Ноя
  7. Awards(англ.)  (недаступная спасылка). Emma Watson’s Official Website. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2007. Праверана 19 студзеня 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Актрысы Англіі
Катэгорыя·Дзеці-акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Фотамадэлі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры агучвання Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фільмаграфія да дапрацоўкі
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта