wd wp Пошук:

Эльжбета Радзівіл

Эльжбета Радзівіл (польск.: Elżbieta Radziwiłł, пасля замужаства Э.Тамашэўска, E. Tomaszewska; 21 верасня 1917, Лондан, Вялікабрытанія — 20 ліпеня 2021) — арыстакратка з роду Радзівілаў, дачка апошняга гаспадара Нясвіжскага замка — Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан (Dorothy Parker Deacon).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў 1917 годзе і сталася апошняй з Радзівілаў, для якіх Нясвіж быў родным домам. Некаторы час жыла разам з маці ў Парыжы і Рыме. Шлюб Альбрэхта Радзівіла з маці Эльжбеты быў нядоўгім, Эльжбета жыла з маці ў Парыжы і толькі час ад часу адведвала бацьку ў Нясвіжы, апошні раз — у 1935 годзе.

Эльжбета Радзівіл упершыню наведала незалежную Беларусь у 1993 годзе. У маі 2009 года адбыўся неафіцыйны візіт князёўны ў Беларусь разам з іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, падчас якога госці наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў Мінску, а таксама гарады Мір і Нясвіж, вёскі Паланечку і Ішкалдзь. У ліпені 2009 года Эльжбета Радзівіл у суправаджэнні некалькіх прадстаўнікоў роду зноў наведала Нясвіж.

Апошнія гады жыла ў Варшаве. Памерла ва ўзросце 103 гадоў.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Princess Elizabeth Radziwill // The Peerage
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Lundy D. R. The Peerage
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 20 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стагадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Радзівілаў