wd wp Пошук:

Элема

«Эле́ма» — швейнае прадпрыемства Мінску. Буйнейшы вытворца вопраткі ў Беларусі і краінах СНД.

Гісторыя

Заснавана ў 1930 г. як Мінская швейная фабрыка. У 1965 г. Мінская фабрыка аб’яднана з 2 філіяламі: Барысаўскай і Дзяржынскай швейнымі фабрыкамі ў Мінскае вытворчае швейнае аб’яднанне імя Н. К. Крупскай. У 1990 г. выходзіць са складу вытворчага аб’яднання і зноў называецца Мінская швейная фабрыка. З 1992 г. — Арэнднае прадпрыемства «Мінская швейная фабрыка». У 1993 г. рэарганізавана ў швейнае прадпрыемства «Элема». З 1996 г. — ААТ «Элема».

Прадукцыя

Штогод вырабляе звыш 650 тыс. жакетаў, куртак, нагавіц, паліто, плашчоў, спадніц і сукенак. Валодае крамамі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і ў Бабруйску, Жлобіне і Наваполацку. Мае тры прадстаўніцтвы ў Расіі (Масква, Новасібірск, Пецярбург).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вытворцы адзення і абутку Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Швейныя фабрыкі
Катэгорыя·1930 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вытворцы адзення і абутку
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінска