wd wp Пошук:

Электравоз

Электравоз серыі ЧС-2
**Электравоз** — неаўтаномны [лакаматыў](/Лакаматыў "Лакаматыў"), што рухаецца [электрарухавікамі](/Электрарухавік "Электрарухавік"), усталяванымі ў ім і атрымлівае [электраэнергію](/Электраэнергія "Электраэнергія") ад знешняй [электрасеткі](/Электрасетка "Электрасетка") праз [цягавыя падстанцыі](/Цягавая_падстанцыя "Цягавая падстанцыя") і [кантактную сетку](/Кантактная_сетка "Кантактная сетка") (радзей ад [акумулятараў](/Электрычны_акумулятар "Электрычны акумулятар"), усталяваных на электравозе[[3]](/Электравоз#cite_note-kak1959-3)).

Класіфікацыя

Пры класіфікацыі электравозаў можна выдлучыць наступныя прызнакі[4]

Прамысловы электравоз НП1 з токыпрыёмнікамі двух тыпаў — верхнімі і баковымі
Грузавыя двухсекцыйныя электравозы розных сістем тока на станцыі стыкавання:
злева электравоз пастаяннага тока ВЛ8М,
справа электравоз пераменнага тока ВЛ80Т

Гісторыя электравоза

Спробы выкарыстаць электрычную энергію для механічнай працы прадпрымаліся з пачатку XIX стагоддзя. Даследванні Б. С. Якобі, праведзеныя ў 1834 годзе з сабраным ім электрарухавіком, абсталяваным верцільным якарам, мелі важнае значэнне для стварэння аўтаномных відаў электрычнай цягі. Адначасова ў ЗША, Германіі, Францыі праводзіліся даследванні па перамяшчэнні макетаў экіпажаў з дапамогай электрычных рухавікоў. У 1838 годзе Р. Давідсан здзейсніў тэставыя паездкі з двухвосевы каляскай масай 5 тон на ўчастку чыгункі Глазга — Эдынбург. У 1845 годзе прафесар Паж вылучае прапанову па стварэнні электрычнай чыгункі працягласцю 7,5 км на ўчастку Вашынгтон — Бладэнсбург. Пры першых паездках тэставы электравоз дасягнуў хуткасці 30 км/г.

У 1879 годзе на Германскай прамысловай выставе дэманстраваўся электравоз магутнасцю 3 к.с., створаны нямецкім інжынерам Вернерам фон Сіменсам. Лакаматыў выкарыстоўваўся для катання наведвальнікаў па тэрыторыі выстаўкі. Хуткасць складала 6,5 км/г, лакаматыў сілкаваўся ад трэцяй рэйкі пастаянным токам напружаннем 160 Вольт[5].

У снежні 1879 года Вільям Хамер пачаў працаваць памочнікам у лабараторыі Томаса Эдысана і ўдзельнічаў у эксперыментах па стварэнні электравоза.

Першай у свеце была электрыфікавана чыгунка Балтымар — Агая працягласцю 115 км. На ёй электраэнергія падводзілася да электравоза па трэцяй рэйцы. Напружанне пастаяннага току ў трэцяй рэйцы было 650 В. У Францыі і Англіі ў 20-х гадах XX стагоддзя электрыфікаваныя чыгункі на пастаянным току напругай 1200 і 1500 В. Францыя пасля перайшла на напружанне 3000 В.

Еўрапейскія вытворцы

Вытворцамі электравозаў у Еўропе з’яўляюцца карпарацыі Alstom, ADtranz, Bombardier, Skoda, Siemens AG (напрыклад, BR 185, E44, E64). Вытворчасць электравозаў ажыццяўляецца ў Германіі, Францыі, Італіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Швецыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Турцыі, Чэхіі, Польшчы. На Еўропу прыпадае большая частка ўсіх электрыфікаваных чыгунак у свеце, адпаведна ў Еўропе ж электравозабудаванне атрымала найбольшае развіццё. Вытворчасць электравозаў у Еўропе пакрывае не толькі ўнутранаеўрапейскія патрэбы ў дадзеных тыпах лакаматываў, але і складаюць вялікую частку ўсяго агульнасусветнага экспарту электрычных лакаматываў.

На электрыфікаваных чыгунках Еўропы з прычыны прысутнасці розных відаў электрыфікацыі выкарыстоўваюцца электравозы розных сістэм сілкавання і напругі: Нідэрланды — 1500 В, Бельгія, Італія, Польшча, Беларусь — 3000 В, Іспанія, Вялікабрытанія — 750 і 1500 В.

Зноскі

  1. Locomotive smashes world record at 357 km/h Архівавана 3 жніўня 2011. (англ.)
  2. Demonstrator 1216 050: becoming the world record holder (англ.)
  3. 1 2 Сидоров Н. И., Прудыус А. С. Как устроен и работает электровоз. — М.: Трансжелдориздат, 1959.
  4. Раков В. А., Пономаренко П. К. Общее описание электровоза // Электровоз. — 1955. — С. 5—6.
  5. Сотников Е. А. Железные дороги мира их XIX в XXI век. М.: Транспорт, 1993. — 200 с. (стр. 40—41)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Лакаматывы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Электравозы