Ло́нданскі метрапалітэ́н — сістэма ліній метрапалітэну ў Лондане (Вялікабрытанія); спалучае наземныя і падземныя лініі. Самы стары і адзін з найбуйнейшых у свеце метрапалітэнаў. Жыхары Лондана называюць свой метрапалітэн the Underground («падземка») ці the Tube («труба»).