Эладэ́я, Вадзяная зараза[5] (Elodea) — род расін сямейства Жабнікавыя. Налічвае 18 відаў.
Расліны з вельмі доўгім галінастым сцяблом, цалкам апушчаныя ў ваду. У ніжняй частцы сцябла маюцца плаваючыя карані. Лісце дробнае, падоўжанае, пераважна ў кальчаках па 3—4. Кветкі дробныя, двухполыя, мужчынскія і жаночыя.
Радзімай раслін роду з’яўляюцца ўмераныя і трапічныя паясы Амерыкі. У 19 стагоддзі эладэя канадская (Elodea canadensis) была занесена ў Еўропу і пашырылася на тэрыторыю Азіі і Аўстраліі. Вельмі хутка размнажаецца вегетатыўна. Зараснікі эладэі запаўняюць вадаёмы перашкаджаюць суднаходству і рыбалоўству, за што эладэя атрымала назвы «вадзяная чума» і «вадзяная зараза».
Зялёная маса раслін выкарыстоўваецца ў якасці корму і ўгнаення. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца ў якасці акварыумных раслін.
Эладэя на Вікісховішчы |