У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куліеў.
Эйюб Раміз аглы Куліеў (азерб.: Əyyub Ramiz oğlu Quliyev) — азербайджанскі музыкант і дырыжор. Дырыжор Азербайджанскага тэатра оперы і балета. Сын азербайджанскага акцёра Раміза Куліева(азерб.) бел..
У 2005 годзе скончыў Бакінскую музычную акадэмію па класе дырыжыравання (клас Я. Адыгезалава(азерб.) бел.), затым працягнуў навучанне ў аспірантуры Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі і Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва[1].
Указам Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева 23 жніўня 1998 года імя Эйюба Куліева ўпісана ў «Залатую кнігу маладых талентаў Азербайджана» (азерб.: Azərbaycanın gənc istedadlarının «Qızıl kitabı»), таксама ён быў ганараваны Прэзідэнцкай стыпендыяй(азерб.) бел.. У 2006 годзе Куліеў стаў лаўрэатам нацыянальнай прэміі «Дасягненне» (азерб.: Uğur), а ў 2009 — уладальнікам міністэрскай узнагароды «Вяршыня» (азерб.: Zirvə)[1].