wd wp Пошук:

Эйнаюхані Раўтаваара

Эйнаюхані Раўтаваара, (фінск.: Einojuhani Rautavaara; 9 кастрычніка 1928, Хельсінкі, Фінляндыя — 27 ліпеня 2016) — фінскі кампазітар, педагог, адзін з найбольш вядомых у свеце фінскіх кампазітараў.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Хельсінкі ў сям’і опернага спевака Эйна Раўтавааара (барытон) (18761939) і доктаркі Эльзы Катарыны Тэр’яскелі (18981944). Дзеці бацькавага брата таксама сталі вядомымі музыкантамі — Аўлікі Раўтаваара (19061990), оперная спявачка (сапрана) і Пенці Раўтаваара (19111965), віяланчэліст.

У 10 год страціў бацьку, а ў 16 — маці, юнацтва прайшло ў доглядзе за хворай маці ў Турку.

У 19481952 вучыўся ў Акадэміі Сібеліуса ў Аарэ Мэрыканта. Пасля перамогі ў 1954 ў амерыканскім конкурсе з творам Рэквіем нашага часу (A Requiem in our Time) (1953) быў рэкамендаваны да вучобы ў Джульярдскай школе (Нью-Ёрк), куды і быў прыняты. У Джульярдскай школе вучыўся ў кампазітара і піяніста Вінсэнта Персікеці, таксама браў урокі ў Tanglewood: у Роджэра Сэшэнса і Аарона Копленда. Пасля некалькіх год у ЗША, вучыўся ў Швейцарыі ва Уладзіміра Фогеля і ў Кёльне.

З 1957 па 1959 гг. выкладаў у Акадэміі Сібеліуса, з 1959 па 1961 — архіварыус Хельсінкскага філарманічнага аркестра, з 1965 па 1966 — рэктар Музычнага інстытута Кяпюля (Käpylä, Хельсінкі), з 1966 па 1990 ізноў выкладае ў Акадэміі Сібеліуса1976 года прафесар).

Сярод вучняў: Калеві Аха, Магнус Ліндберг, Олі Мустанен, Эса-Пека Саланен.

У студзені 2004 года перанёс расслаенне аорты, правёўшы паўгода ў рэанімацыі, але аднавіўся і здолеў вярнуцца да працы.

У 19591984 гг. быў жанаты з Мар’яхэйдзі Раўтаваара (Сўованен) (19272004), спявачкай (мецца-сапрана). У 1984 ажаніўся са спявачкай і педагогам Сінікай Койвіста, што значна паўплывала на творчасць. Напісаў для жонкі шэраг твораў, у тым ліку Канцэрт для сапрана, хора і аркестра (Дачка Мора (Meren tytär), 1971).

Сын ад першага шлюба — Маркаюхані Раўтаваара, музыкант і кампазітар.

Творчасць

Стыль кампазітара істотна змяняўся на працягу дзесяцігоддзяў, зазнаючы розныя ўплывы. У пачатку творчага шляху захапляўся серыяльнай музыкай. Раўтаваара з’яўляецца вельмі плённым кампазітарам, аўтарам вялікай колькасці твораў розных жанраў, у тым ліку сімфоній, харавых і камерных твораў. У творчасці позняга перыяду адчувальныя містычныя элементы. Аўтар некалькіх біяграфічных опер — «Вінсэнт» пра Вінсэнта Ван Гога), «Алексіс Ківі» пра Алексіса Ківі, «Распуцін» пра забойства Распуціна).

Характэрны «гук Раўтавара», напрыклад, можа быць створаны строгай прыгажосцю рапсадычнай тэмы струнных з мільгаючымі лініямі флейты, мяккім дысанансам званоў і, магчыма, украпленнямі пастушкова ражка.

Многія творы Раўтаваара былі запісаны Хельсінкскім філарманічным аркестрам.

Асноўныя творы

Оперы

Творы для сімфанічнага аркестра

Сіфмоніі

Канцэрты

Творы для сімфанічнага аркестра з удзелам хора

Іншыя творы для сімфанічнага аркестра

Творы для струннага аркестра

Творы для духавога аркестра

Камерна-інструментальныя творы

Творы для фартэпіяна

Творы для аргана

Харавыя творы

Творы для голаса

Літаратурныя і навуковыя творы

  1. http://yle.fi/uutiset/composer_einojuhani_rautavaara_has_died/9056525
  2. Mort du compositeur finlandais Einojuhani Rautavaara — 2016.
  3. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кампазітары Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі імя Сібеліуса
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Джульярдскай школы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хельсінкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Pro Finlandia