Эжэн Гільвік (фр.: Eugène Guillevic; 5 жніўня 1907, Карнак, Марбіян, Брэтань — 19 сакавіка 1997, Парыж) — французскі паэт.
Друкаваўся з 1939 года, дэбютаваў вершамі ў памяць загінулых рэспубліканцаў Іспаніі. Член Французскай кампартыі (з 1942, адышоў ад партыйнай дзейнасці ў 1980 годзе). Удзельнічаў у руху Супраціву і падпольны друк часоў вайны. У 1945—1947 гг. працаваў у апараце міністраў-камуністаў у часовым ўрадзе Францыі. У 1951 годзе выходзяць зборнікі «Прага жыцця», «Смак свету». Перакладаў з рускай і ўкраінскай (вершы Тараса Шаўчэнкі выходзілі ў яго перакладзе асобным выданнем). Лаўрэат буйных літаратурных прэмій: Вялікі Залаты арол (1973), прэміі Французскай Акадэміі (1976) і інш. Прэзідэнт Акадэміі Малармэ.
На беларускую мову творчасць Гільвіка перакладаў Язэп Семяжон[5].