wd wp Пошук:

Эжэні Фіёкр

Эжэні Фіёкр (фр.: Eugénie Fiocre, 2 ліпеня 1845, Парыж — 6 чэрвеня 1908, Парыж, Францыя) — французская танцоўшчыца. Маці французскага даследчыка, антраполага, дыпламата і ўдзельніка Алімпійскіх гульняў Жоржа дэ Крэкі-Манфора(англ.) бел..

Біяграфія

У 18641875 гадах была галоўнай танцоўшчыцай у Парыжскай оперы, дзе яе з першага сезона заўважылі дзякуючы ролі Амура ў балеце Артура Сен-Леона, Людвіга Мінкуса, Анры Мельяка і Людавіка Галеві «Немея, або Адпомшчаны Амур».[1] Яна часта танцавала ў амплуа травесці. Напрыклад, яна выконвала ролю Франца ў балеце «Капелія» ў 1870 годзе.

Славілася сваёй прыгажосцю. У 1869 годзе скульптар Жан-Батыст Карпо стварыў яе бюст, які зараз захоўваецца ў Музеі Арсэ ў Парыжы.[2][3] Э. Дэга намаляваў Эжэні ў сцэне з балета А. Сен-Леона «Ручай».[4]

Галерэя

Зноскі

  1. Jean Sutherland Boggs, Degas, New York, Metropolitan Museum of Art, 1988, 633 p. isbn 0-87099-519-7 (lire en ligne)
  2. Jean-Baptiste Carpeaux Musée d’Orsay Архівавана 4 снежня 2019.
  3. Eugénie Fiocre (1845—1908) danseuse de l’Opera, 1869 photo — Chris Brooker photos at pbase.com
  4. Edgar Degas. Mme Eugénie Fiocre in the ballet La Source — Olga’s Gallery
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Артысты балета XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артысты балета Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1908 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пасі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 ліпеня