wd wp Пошук:

Музей Арсэ

Арсэ́, музей Арсэ або музей д’Арсэ (фр.: Musée d’Orsay) — музей выяўленчых і прыкладных мастацтваў у VII акрузе Парыжа на левым беразе Сены, адзін з найбуйнейшых у свеце збораў французскага жывапісу і скульптуры перыяду 18481914 г. Аснову калекцыі складаюць працы імпрэсіяністаў і постімпрэсіяністаў. Калекцыя багатая таксама творамі дэкаратыўнага мастацтва ў стылі ар-нуво, фатаграфіямі і прадметамі архітэктуры.

Апісанне музея

Выстава музея размяшчаецца на трох узроўнях, усе віды мастацтва (жывапіс, скульптура, архітэктура, мэбля, кіно, фатаграфія, музыка, мастацкае афармленне оперы), прадстаўлены ў храналагічным парадку. Музей Арсэ, такім чынам, запаўняе прамежак часу паміж калекцыямі музея Луўра і Музея сучаснага мастацтва Цэнтра Жоржа Пампіду.

Музей Арсэ таксама з’яўляецца месцам для правядзення спектакляў і канцэртаў. Таксама тут праводзіцца штогадовы фестываль, прысвечаны паходжанню кіно. Наведвальнікі могуць рэгулярна наведваць канферэнцыі і круглыя сталы, у асаблівасці звязаныя з часовымі выставамі.

Гісторыя

Музей Арсэ размяшчаецца ў былым будынку аднайменнага чыгуначнага вакзалу і атэля на левым беразе Сены ў самым цэнтры Парыжа, які прымыкае да яго, праз раку ад Луўра. Вакзал, спраектаваны архітэктарам Віктарам Лалу, быў адчынены 28 мая 1900 г. і стаў першым у свеце электрыфікаваным вакзалам. Арсэ абслугоўваў кірунак руху Парыж — Арлеан. Аднак да 1939 г. рух цягнікоў з гэтага вакзала практычна спыніўся.

У 1971 годзе было прынята рашэнне разбурыць будынак. На шчасце, гэтага не адбылося, і падчас знаходжання Жоржа Пампіду на пасадзе прэзідэнта з’явілася ідэя пераўтварыць вакзал у музей. У 1978 г. збудаванне атрымала статус гістарычнага помніка. Пераемнік Пампіду, Жыскар д’Эстэн пачаў працэс рэканструкцыі вакзала і пераўтварэнні яго ў музей. Праца пачалася ў 1980 годзе, а ў 1986 г. тут быў адчынены музей, спраектаваны італьянскім архітэктарам Гае Аўленці.

Музей

У цяперашні час у Арсэ дэманструюцца работы такіх майстроў, як:

Наведванне музея

Квіток - 8 еўра, Ільготы для наведвальнікаў 18 - 30 гадоў - 5,50 еўра, для ўсіх - пасля 18 гадзін па чацвяргах і пасля 16.15 у астатнія дні. Бясплатны ўваход для наведвальнікаў маладзей 18 гадоў, інвалідаў з суправаджальным, для моладзі 18 - 25 гадоў па чацвяргах пасля 18 гадзін, для ўсіх - у першую нядзелю месяца.

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. 1 2 https://www.cometoparis.com/paris-guide/paris-monuments/musee-d-orsay-s952
  2. Art’s most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
  3. Ministry of Culture Fréquentation des Musées de FranceMinistry of Culture. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  4. https://www.musee-orsay.fr/en/contact/Orsay

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Мастацкія музеі Францыі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нацыянальныя музеі Францыі
Катэгорыя·Імпрэсіянізм
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·VII акруга Парыжа
Катэгорыя·Мастацкія інстытуцыі ў былых прамысловых будынках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Карціны са збораў Музея Арсэ
Катэгорыя·Вакзалы Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постімпрэсіянізм