wd wp Пошук:

Эд Харыс

Э́двард А́лен Ха́рыс (англ.: Edward Allen Harris; нар. 28 лістапада 1950, Энглвуд, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр і рэжысёр. Самыя значныя свае ролі выканаў у фільмах «Апалон-13» (1995), «Шоу Трумана» (1998), «Полак» (2000) і «Гадзіны» (2002), дзякуючы якім атрымліваў намінацыю на прэмію «Оскар».

Біяграфія

Нарадзіўся ў штаце Нью-Джэрсі, дзе першапачаткова і гадаваўся[6]. У школе захапляўся амерыканскім футболам, гуляючы ў школьнай камандзе. Па пераездзе сям’і ў Нью-Мексіка Харыс захапіўся тэатрам. Навучаўся ў Каліфарнійскім інстытуце мастацтваў, пасля чаго выступаў у тэатрах. З сярэдзіны 1970-х гадоў пачаў з’яўляцца ў тэлевізійных ролях, а пасля ў кінематографе. Сярод яго роляў вылачаюцца выкананні ў фільмах «Сапраўдныя мужчыны» (1983), «Бездань» (1989), «Стан ласкі» (1990), «Гленгары Глен Рос» (1992), «Фірма» (1993), «Апалон-13» (1995), «Ніксан» (1995), «Скала» (1996), «Шоу Трумана» (1998), «Мачаха» (1998), «Полак» (2000), «Цудоўны розум» (2001), «Вораг ля брамы» (2001), «Гадзіны» (2002), «Апраўданая жорсткасць» (2005), «Бывай, дзіцятка, бывай» (2007), «Скрозь снег» (2013), «Маці!» (2017) і «Страчаная дачка» (2021).

Пэўную папулярнасць атрымаў дзякуючы выкананню ролі ў вестэрн-серыяле «Свет Дзікага Захаду» кампаніі HBO.

Зноскі

  1. http://www.tvrage.com/person/id-30561/Ed+Harris
  2. Ed Harris // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://filmografie.osobnosti.cz/ed-harris
  4. http://ibdb.com/person.php?id=44228
  5. http://www.the-movie-times.com/thrsdir/actors/actorProfiles.mv?eharris
  6. Stein, Ruthe (March 25, 2001). «They’re Ready For Their Close-Ups: Camped out at Oscars, the starstruck wait to sneak a peek». San Francisco Chronicle.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кінапрадзюсары ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Драма Дэск»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сатурн»