wd wp Пошук:

Эдуар Малінаро

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малінаро. Эдуар Малінаро (фр.: Édouard Molinaro; 13 мая 1928, Бардо, Францыя — 7 снежня 2013) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Лаўрэат прэміі «Залаты глобус» (1980) у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Клетка для дзівакоў», за гэты ж фільм намінаваўся на «Оскар» як лепшы рэжысёр і лепшы аўтар сцэнарыя. Вядомы найперш камедыямі з удзелам Луі дэ Фюнэса («Оскар» і інш.), «Мой дзядзька Бенжамэн», «Дракула — бацька і сын», «Клетка для дзівакоў». Актыўна працаваў да самай смерці. У 1996 годзе яго кінематаграфічная праца была ўшанавана Прэміяй Французскай кінаакадэміі імя Рэнэ Клера за выдатную працу ў кіно.

Жыццё і творчасць

Паходзіў з сям’і сярэдняга класу. Захапляўся кіно з самага дзяцінства. Пачаў здымаць яшчэ падлеткам. Пры стварэнні сваіх фільмаў часта карыстаўся адаптацыямі тэатральных п’ес. Сцэнарыі сваіх фільмаў амаль заўсёды пісаў сам. Меў рэпутацыю сціплага чалавека і перфекцыяніста ў працы.

Памёр ва ўзросце 85 гадоў ад лёгачнай недастатковасці. Удава — актрыса Мары-Элен Брэя (Marie-Hélène Breillat).

Фільмаграфія (як рэжысёра)

Кіно

Дакументальныя фільмы

Мастацкія фільмы

Тэлевізійныя фільмы

Іншыя працы для тэлебачання

Прэміі і ўзнагароды

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11948708X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11948708X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Mort d’Édouard Molinaro, artisan indispensable du cinéma français
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11948708X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сцэнарысты Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бардо
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных