wd wp Пошук:

Луі дэ Фюнэс

Луі дэ Фюнэс (фр.: Louis de Funès, поўнае імя Луі́ Жэрмэ́н Даві́д дэ Фюнэс дэ Галарса, фр.: Louis Germain David de Funès de Galarza; 31 ліпеня 1914, Курбевуа — 27 студзеня 1983, Нант) — французскі кінаакцёр, комік, рэжысёр, сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 31 ліпеня 1914 г. у сям’і юрыста, іспанца па паходжанню. Пасля вайны ўпершыню спрабуе сябе ў кінематографе. Яшчэ раней вучыцца на драматычных курсах Мішэля Сімона. У 1945 г. знімаецца ў сваім першым фільме «Барбізонская спакуса» рэжысёра Жана Стэлі. Першую галоўную ролю (браканьер Бляро) атрымлівае ў фільме «Не злоўлены — не злодзей» (1958). Гэтая стужка робіць яго знакамітым.

Вяршыня папулярнасці прыходзіцца на 1960-я гг., калі Луі дэ Фюнэс прымае ўдзел у трох-чатырох фільмах кожны год. Іграе камічнага камісара Жува ў трылогіі аб Фантамасе рэжысёра Андрэ Юнэбеля. Юнэбель спачатку плануе зняць 10 фільмаў гэтай серыі, але з-за не вельмі вялікай папулярнасці трэцяга («Фантамас супраць Скотланд-Ярда») праект быў закрыты.

Больш за 2 мільёны гледачоў з усяго свету прагледзелі фільмы «Вялікая прагулка» і «Разява», дзе Луі дэ Фюнэс іграў найбольш бачныя і яскравыя ролі. Аналагічны поспех чакаў і серыю фільмаў пра прыгоды жандараў з Сен-Трапэ (1960-70-у гг.) з Фюнэсам у ролі смешнага, але мужнага і знаходлівага паліцэйскага Людавіка Крушо.

15 сакавіка 1973 г. атрымлівае званне «Кавалер ордэна Ганаровага легіёна». З сярэдзіны 1970-х яго здароўе пагаршаецца. У 1975 г. перажывае адразу 2 інфаркты. Акцёр кідае кіно і пачынае займацца гадаваннем коз і вырошчваннем кветак. Але, атрымаўшы званок ад Клода Зідзі з прапановаю зняцца ў фільме «Крыльца ці ножка» (1976), ён не змог адмовіцца. Роля рэстараннага крытыка месье Дзюшмэна была выканана бліскуча. Роля ў фільме «Жандар і жандарэткі» (1982) была апошняй. Акцёр памёр 27 студзеня 1983 г. ад сардэчнага прыступу.

Рысы характару

Сам Луі дэ Фюнэс казаў: «Я не шкадую аб марудным развіцці маёй кар’еры. Гэтая маруднасць дапамагла мне грунтоўна зразумець маю прафесію. Калі я быў невядомым, я стараўся афарбаваць дэталямі, мімікай, жэстамі маленькія ролі, якія мне даручалі. Там, калі пачаць нанова, то я б не адмовіўся ад гэтага шляху».

Аліўе, сын акцёра, сцвярджаў, што яго бацька быў вельмі скупы: «Бацька пастаянна насіў на паясным рамяні агромністую звязку ключоў ад усіх шафаў, дзвярэй і скрынь, на якіх, дзе толькі магчыма, былі замкі. Ён скрупулёзна правяраў кожны рахунак. Шэсць разоў ён прымушаў мяне спрабавацца ў кіно, а калі я заявіў, што хачу быць пілотам, пачаў устройваць страшэнныя скандалы. Словам, у сям’і ён быў тыранам». «Ён быў чыстым арыстакратам, які любіў уласную і адзіную жонку, вудзіў рыбу і вырошчваў ружы. Ён не любіў шумнага, штодзённага жыцця. Ён жыў ва ўласным свеце, які стараўся, каб ніхто не кранаў».

Сям’я

Першая жонка — Джэрмэйн Луіз Элодзі Кэрройер. Знаходзіліся ў шлюбе з 27 красавіка 1936 г. па 13 лістапада 1942 г. Маці сына дэ Фюнэса.

Другая жонка — Жанна дэ Фюнэс. Знаходзіліся ў шлюбе з 20 красавіка 1943 г. па 27 студзеня 1983 — да самой смерці акцёра. Маці двух дзяцей дэ Фюнэса.

Сыны:

Узнагароды

Фільмаграфія

Рэжысёрскія працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118536877 // Louis de Funès — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118536877 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Fichier des personnes décédées Праверана 13 кастрычніка 2021.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118536877 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Кандарсэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Францыі
Катэгорыя·Сцэнарысты Францыі
Катэгорыя·Кінарэжысёры Францыі
Катэгорыя·Акцёры Францыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Атлантычная Луара