wd wp Пошук:

Эдуард Війральт

Э́дуард Ві́йральт (эст.: Eduard Wiiralt (Viiralt); 20 сакавіка 1898, в. Губаніцы, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя, цяпер Ленінградская вобласць — 8 студзеня 1964 Парыж, Францыя) — эстонскі графік.

Біяграфія

Пачаў займацца графікай у 19151919 гадах, калі быў вучнем Рэвельскай мастацка-прамысловай школы.

Вучыўся ў 19191924 годзе ў Вышэйшай мастацкай школе «Палас» у Тарту, у 19221923 гадах ў Дрэздэнскай акадэміі выяўленчых мастацтваў. У 1925 годзе атрымаў на адзін год стыпендыю для ўдасканалення майстэрства ў Парыжы, дзе жыў да пачатку Другой сусветнай вайны.

Вярнуўся ў Эстонію ў верасні 1939 года. У 1944 годзе з’ехаў у Аўстрыю, пасяліўшыся ў Вене. У 1946 годзе пераехаў у Парыж, дзе пражываў да сваёй смерці ў 1954 годзе. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Творчасць

Пад уплывам экспрэсіянізму ствараў напружана-драматычныя гратэскавыя гравюры, у якіх адлюстраваны трагічныя гарадскія кантрасты («Кабарэ», 1931, «Прапаведнік», 1932), гармонія чалавека і прыроды («Дзяўчынка-берберка з вярблюдам», 1940, «Ваколіцы Вільяндзі», 1943). Аўтар партрэтаў (мастака К. Раўда, «Эстонская дзяўчына» і інш.).

Галерэя Эдуарда Війральта ў Таліне

У 1996 годзе венесуэльскі прадпрымальнік эстонскага паходжанні Хары Мяніл разам з эстонскім мецэнатам Хенры Радэвалам, які жыве ў Швецыі, падарыў гораду Таліну 62 графічныя творы Війральта.

29 лістапада 1996 года ў будынку Эстонскай нацыянальнай бібліятэкі была адкрыта Галерэя Эдуарда Війральта, дзе экспануюцца творы мастака, прынесеныя ў дар эстонскай сталіцы Мянілам і Радэвалам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119486709 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Вийральт Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Вийральт Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі Эстоніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Эстонскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Царскасельскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графікі Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай мастацкай школы «Палас»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка