wd wp Пошук:

Эдуард Аляксеевіч Белагураў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белагураў.

«Равеснікі», Э. Белагураў.

Эдуард Аляксеевіч Белагураў (27 лістапада 1947, Бабруйск — 17 мая 1998) — беларускі мастак.

Біяграфія

Стварыў шэраг манументальных роспісаў, у тым ліку будынка сярэдняй школы № 1 Бабруйска, памяшканняў вучылішчаў № 226, медыцынскага, актавай зале механіка-техналагічнага тэхнікума ў Бабруйску, роспісы ў Рагачове[1].

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны і партрэта. Асноўныя творы: «Асенні крос» (1975), «Пачатак вясны» (1976), «Дыялог» (1982), «Пачатак вясны», «Дзеці вайны», «Вяртанне», «Більярдны шар слоновай косці», «Хірургі. Аперацыя», «Eccetera… Eccetera…», «Каменчыкі з Планерскага», «Ілюзіяніст».

Аўтар партрэтаў: «Вечар на Сеняжы» — групавы партрэт мастакоў Мікалая Ісаёнка, Уладзіміра Тоўсціка, Кацярыны Паплаўскай і самога аўтара, «Партрэт бацькоў», «Будаўніца Марыя Русак»; аўтапартрэтаў: ад кубічных да рэалістычных, глыбока псіхалагічных работ; нацюрмортаў: «Майстэрня мастака» — змяшэнне сюжэтаў высокага неба, нацюрморту і майстэрні мастака, «Палявыя кветкі» і інш.; пейзажаў: «Снежная зіма» і інш.; сюжэтных карцін: напр. «Шаткоўка капусты» — паўстаюць тры пакаленні жанчын: бабуля, маці і дачка.

Творы Эдуарда Белагурава зберагаюцца ў дзяржаўных музеях і прыватных зборах Беларусі, Расіі і іншых краін.

Зноскі

  1. Белагураў Эдуард Аляксеевіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў