wd wp Пошук:

Эдмонд Пацье

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пацье. Эдмонд Франсуа Поль Пацье (фр.: Edmond François Paul Pottier; 13 жніўня 1855, Саарбрукен — 4 жніўня 1934, Парыж) — французскі археолаг, мастацтвазнавец, гісторык мастацтва, педагог. Доктар філалагічных навук. Член французскай Акадэміі надпісаў і прыгожага пісьменства (з 1899).

Адным з першых навукоўцаў заняўся вывучэннем старажытнагрэчаскай керамікі.

Біяграфія

Сын інжынера-будаўніка. Навучаўся ў Ліцэі Кандарсэ, затым у прэстыжнай парыжскай Вышэйшай нармальнай школе і французскай археалагічнай школе ў Афінах (фр.: École française d’en Athènes).

Атрымаў ступень доктара філалагічных навук, яго дысертацыя была прысвечана пытанню аб храналогіі архонтаў Афін.

У 1880—1882 гадах — выкладчык грэчаскай мовы і літаратуры на факультэце мастацтваў у Рэне, у 1882—1883 —на факультэце мастацтваў універсітэта Тулузы .

У 1884—1886 працаваў у аддзеле ўсходніх старажытнасцей Луўра. З 1884 — захавальнік аддзела старажытнай керамікі ў Луўрскім музеі.

Прафесар археалогіі і гісторыі мастацтва ў Школе вытанчаных мастацтваў і прафесар усходняй археалогіі і антычнай керамікі ў Школе Луўра (1908—1924). Куратар кафедры ўсходніх старажытнасцей і старажытнай керамікі Лувра (1910—1924).

Займаўся вывучэннем гістарычных помнікаў і дакументаў, моў і культур антычных цывілізацый. Праводзіў раскопкі некропаля старажытнай Мірыны ў Малой Азіі (1877—1880).

У час яго знаходжання на посце куратара ў Луўры, у 1919 годзе арганізаваў і правёў першае пасяджэнне Нацыянальнага акадэмічнага саюзу — Union Nationale Academique, напраўленага на стварэнне поўнага міжнароднага збору вазапісу Старажытнай Грэцыі.

Адыграў важную ролю ў стварэнні выдання «Corpus vasorum antiquorum».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Edmond Pottier // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. François Paul Edmond Pottier // Léonore database — ministère de la Culture.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Кандарсэ
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня
Катэгорыя·Педагогі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Археолагі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саарбрукене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе