wd wp Пошук:

Вазапіс Старажытнай Грэцыі

Амфара-білінгва(руск.) бел. вазапісца Андакіда(руск.) бел.. «Геракл і Афіна». каля 520 г. да н.э.(руск.) бел. Дзяржаўны антычны збор(руск.) бел.. Мюнхен

Старажытнагрэчаскі вазапіс(руск.) бел.- дэкаратыўны роспіс сасудаў, выкананы керамічным спосабам, г. зн. адмысловымі фарбамі з наступным абпалам. Ахоплівае перыяд з дагрэчаскай мінойскай культуры і аж да элінізму, гэта значыць, пачынаючы з 2500 да н.э. і уключаючы апошняе стагоддзе, якое папярэднічала з’яўленню хрысціянства.

Грэчаская кераміка з’яўляецца найбольш распаўсюджанай знаходкай у археалагічных даследаваннях антычнай Грэцыі, выявіць яе можна ва ўсім арэале рассялення старажытных грэкаў. Акрамя грэчаскай метраполіі, якая ў значнай ступені супадала з тэрыторыяй сучаснай Грэцыі, у яго ўваходзяць: заходняе ўзбярэжжа Малой Азіі, астравы Эгейскага мора, востраў Крыт, часткова востраў Кіпр і заселеныя грэкамі раёны паўднёвай Італіі. Як экспартны тавар грэчаская кераміка, а разам з ёй старажытнагрэчаскі вазапіс, трапілі ў Этрурыю, на Блізкі Усход, у Егіпет і Паўночную Афрыку. Размаляваную грэчаскую кераміку знаходзяць нават у пахаваннях кельцкай знаці.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вазапіс Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Культура Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Посуд Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Мастацтва Старажытнай Грэцыі