wd wp Пошук:

Эгідыюс Вайткунас

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эгідыюс Вайткунас (літ.: Egidijus Vaitkūnas; нар. 8 жніўня 1988, Вільнюс) — літоўскі футбаліст, абаронца клуба «Каўна Жальгірыс» і нацыянальнай зборнай Літвы.

Клубная кар’ера

Выхаванец вільнюскага «Жальгірыса», з 2006 года пачаў выступаць за асноўную каманду. У 2009 годзе ў сувязі з пераводам «Жальгірыса» ў Першую лігу выступаў за «Бангу» і «Таўрас», аднак у 2010 годзе вярнуўся ў сталічны клуб. У 2013 годзе ўпершыню выйграў з «Жальгірысам» чэмпіёнства. У першай палове 2014 года на правах арэнды выступаў за пражскі «Багеміянс 1905», аднак згуляў толькі ў двух матчах і вярнуўся ў «Жальгірыс», з якім яшчэ тройчы стаў чэмпіёнам Літвы.

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. Замацаваўся ў стартавым складзе мінскай каманды, у кастрычніку не гуляў з-за траўмы. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[3].

Неўзабаве пасля зыходу з беларускага клуба вярнуўся ў Літву і папоўніў склад «Каўна Жальгірыса»[4].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Літвы. 29 мая 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Літвы ў таварыскім матчы супраць Расіі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Egidijus Vaitkunas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Минск” подписал защитника сборной Литвы
  3. Вайткунас покинул “Минск”
  4. Покинувший “Минск” защитник продолжит карьеру в Литве

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Каўна Жальгірыс
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Таўрас Таўраге
Катэгорыя·Ігракі ФК Банга Гаргждай
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Багеміянс 1905
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Літвы па футболе