.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эгідыюс Вайткунас (літ.: Egidijus Vaitkūnas; нар. 8 жніўня 1988, Вільнюс) — літоўскі футбаліст, абаронца клуба «Каўна Жальгірыс» і нацыянальнай зборнай Літвы.
Выхаванец вільнюскага «Жальгірыса», з 2006 года пачаў выступаць за асноўную каманду. У 2009 годзе ў сувязі з пераводам «Жальгірыса» ў Першую лігу выступаў за «Бангу» і «Таўрас», аднак у 2010 годзе вярнуўся ў сталічны клуб. У 2013 годзе ўпершыню выйграў з «Жальгірысам» чэмпіёнства. У першай палове 2014 года на правах арэнды выступаў за пражскі «Багеміянс 1905», аднак згуляў толькі ў двух матчах і вярнуўся ў «Жальгірыс», з якім яшчэ тройчы стаў чэмпіёнам Літвы.
У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. Замацаваўся ў стартавым складзе мінскай каманды, у кастрычніку не гуляў з-за траўмы. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[3].
Неўзабаве пасля зыходу з беларускага клуба вярнуўся ў Літву і папоўніў склад «Каўна Жальгірыса»[4].
Выступаў за моладзевую зборную Літвы. 29 мая 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Літвы ў таварыскім матчы супраць Расіі.
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)