wd wp Пошук:

Шэпшэль Шэпшэлевіч Ходаш

Шэ́пшэль Шэ́пшэлевіч (Алякса́ндр Алякса́ндравіч) Хо́даш (1896, Бабруйск, Мінская губерня1951, Масква) — савецкі прафсаюзны і дзяржаўны дзеяч, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу ў Беларусі.

Біяграфія

У 1918 годзе член Мінскага падпольнага райкама РКП(б). У 1918—1920 гадах член мінскіх губкама партыі і губернскага ВРК, Камітэта абароны Мінска, адзін з арганізатараў 1-га Мінскага рабочага палка імя Мінскага савета прафсаюзаў, выконваючы абавязкі намесніка камісара працы Літоўска-Беларускай ССР. З 1921 года старшыня Мінскага губернскага савета прафсаюзаў, з 1924 года — Цэнтральнага савета прафсаюзаў Беларусі.

З 1925 гадах на прафесійнай рабоце ў РСФСР. У 1931—1937 гадах член калегіі і кіраўнік сектара кадраў, начальнік упраўлення навучальных устаноў Наркамата фінансаў СССР. У 1939—1947 гадах намеснік кіраўніка справамі Наркамата (Міністэрства) земляробства СССР. З мая 1947 года начальнік адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела Галоўводсельгаспадаркі Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.

У 1921—1924 гадах член ЦК КП(б)Б, у 1924—1925 гадах член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б. У 1924 годзе член Часовага беларускага бюро ЦК РКП(б) і кандыдат у члены яго Прэзідыума. Член ЦВК БССР (1920—1925).

Сям’я

Спасылкі

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета РСФСР № 1176 от 11 декабря 1970 года
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старшыні Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе