wd wp Пошук:

Шэльфавы ледавік Фільхнера


Шэльфавы ляднік ФільхнераШэльфавы ляднік Фільхнера на карце Антарктыды. Шэльфавы ледавік Фільхнера[1] (англ.: Filchner Ice Shelf) — шэльфавы ледавік у Заходняй Антарктыдзе, паміж Берагам Луітпольда і ўзвышшам Беркнер. Удаецца ў мора Уэдэла.

Працягласць ледніка з захаду на ўсход складае каля 200 км, з поўначы на поўдзень — да 450 км. Вышыня ў краявой частцы дасягае 30 м, у цэнтральнай і тылавой частках — 70—120 м. Таўшчыня лёду адпаведна змяняецца ад 200 да 700 м. Прыблізна кожныя 15—20 гадоў ад края ледніка адколваюцца гіганцкія айсбергі[2].

Ляднік быў адкрыты ў 1912 годзе нямецкай антарктычнай экспедыцыяй Вільгельма Фільхнера і названы ў яго гонар. У розныя гады на ледніку функцыянавалі палярныя станцыі СССР, ЗША, Вялікабрытаніі. У наш час тут дзейнічае аргенцінская станцыя Бельграна II.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Да канца 1960-х гэта назва распаўсюджвалася і на бліжэйшы шэльфавы ледавік Ронэ.
  2. З адным з такіх айсбергаў у 1986 годзе была панесена ў акіян савецкая навуковая станцыя Дружная-1.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ледавікі Антарктыды
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum