wd wp Пошук:

Мора Уэдэла

Мора Уэ́дэла (англ.: Weddell Sea) — ускраіннае мора атлантычнага сектара Паўднёвага акіяна, ля берагоў Заходняй Антарктыды, паміж Антарктычным паўвостравам на захадзе і Зямлёй Котса на ўсходзе. Плошча 2920 тыс. км², пераважныя глыбіні 3 тыс. м, максімальныя — да 6820 м (у паўночнай частцы); паўднёвая і паўднёва-заходняя часткі мелкаводныя (да 500 м). Узімку ў паўднёвай частцы мора вада астуджаецца да -1,8 °С. Паўднёвы бераг уяўляе сабою край шэльфавых леднікоў Ронэ і Фільхнера, ад якіх рэгулярна, раз у 20-25 гадоў, адколваюцца гіганцкія айсбергі. Вялікую частку года пакрыта дрэйфуючымі льдамі таўшчынёй больш за 2 м, шматлікімі айсбергамі. Водзяцца кіты, цюлені. Умовы для суднаходства вельмі неспрыяльныя, нярэдка адбываецца сціск ільдоў.

Адкрыта ў 1823 годзе англійскай экспедыцыяй Джэймса Уэдэла, які назваў яго морам Георга IV; у 1900 годзе мора пераназвана ў гонар яго першаадкрывальніка.

У моры Уэдэла ўвосень 1986 г. нямецкімі вучонымі судна «Палярная зорка» («Полярштэрн») адзначана максімальная велічыня адноснай празрыстасці (79 м), што амаль адпавядае празрыстасці дыстыліраванай вады. Тэарэтычна ў дыстыляванай вадзе дыск Секі павінен знікаць на глыбіні 80 м.[1]

Зноскі

  1. Петр Кравчук. Рекорды природы. – Любешов: Эрудит, 1993. ISBN 5-7707-2044-1.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Моры паводле алфавіта
Катэгорыя·Моры Паўднёвага акіяна
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар людзей