wd wp Пошук:

Шэйн Лонг

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Шэйн Патрык Лонг (англ.: Shane Patrick Long; нар. 22 студзеня 1987, Гортнаху, Ірландыя) — ірландскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Рэдынг» і нацыянальнай зборнай Ірландыі.

Клубная кар’ера

Раннія гады

У дзяцінстве быў талінавітым хёрлерам, і ў складзе каманды «Тыперэры GAA» удзельнічаў у двух паўфіналах моладзевага чэмпіянату Ірландыі па хёрлінгу.

«Корк Сіці»

Лонг быў заўважаны футбольным трэнерам «Корк Сіці» Петам Доланам, і, з 1 ліпеня 2004 года Шэйн пачаў трэніравацца ў дублюючым складзе каманды. У асноўны склад трапіў да пачатку сезона 2005 года, у сувязі з тым, што месца зрушанага з пасады Долана заняў Даміен Рычардсан. Новы трэнер заўважыў талент маладога нападніка і дазволіў яму дэбютаваць у чэмпіянаце Ірландыі ў сакавіку 2005 года.

«Рэдынг»

У «Рэдынгу» Лонг выступаў з 2005 года. Першая яго гульня за англійскі клуб адбылася 17 красавіка 2006 года ў хатнім матчы са «Сток Сіці» (3:1).

«Вест Бромвіч Альбіён»

У жніўні 2011 года Лонг падпісаў кантракт на 3 гады з клубам «Вест Бромвіч Альбіён», дзе выступаў у кашулі з нумарам 9. Дэбютаваў за «драздоў» 14 жніўня 2011 года ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд», дзе адразу ж забіў гол.

«Хал Сіці»

17 студзеня 2014 года Лонг падпісаў кантракт з клубам «Хал Сіці» на тры з паловай гады, сума кантракт не была аб’яўлена[3]. Дэбютаваў за новы клуб 28 студзеня ў матчы з «Крыстал Пэлас», дзе ігракі «Хала» трывалі паражэнне з лікам 1:0[4]. У сваім наступным матчы супраць «Тотэнхэма» 1 лютага Шэйн адкрыў лік гульні, якая скончылася ўнічыю 1:1.

«Саўтгемптан»

Сезон 2014/15 пачаў разам з «Хал Сіці» ў матчах Лігі Еўропы, аднак 14 жніўня 2014 года было аб’яўлена пра пераход іграка ў склад «Саўтгемптана», з якім Шэйн падпісаў 4-гадовы кантракт. Лічыцца, што ігрок павінен замяніць Рыкі Ламберта, які ўлетку таго ж года прыяднаўся да складу «Ліверпула».

У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Борнмут» да канца сезона, пасля вярнуўся ў «Саўтгемптан». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.

Вяртанне ў «Рэдынг»

У ліпені 2022 года вярнуўся ў У «Рэдынг», падпісаўшы аднагадовы кантракт.

Міжнародная кар’ера

Пачаўшы гуляць за «Рэдынг» ў Англіі ў сезоне 2005/06, прыняў першы ўдзел у міжнародных матчах, патрапіўшы ў заяўку моладзевай зборнай Ірландыі[5]. З-за траўмаў яго таварышча па «Рэдынгу» Кевіна Дойла і іграка «Сандэрленда» Стывена Эліята[6], Лонг атрымаў шанц выступіць у складзе асноўнай зборнай. Дэбют адбыўся 7 лютага 2007 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына (2:1)[7].

Зноскі

  1. SHANE LONG // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. Shane Long // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Long Signs For The Tigers Архівавана 18 студзеня 2014.. Hull City AFC.
  4. Crystal Palace Hull. BBC Sport
  5. Republic of Ireland: Under 19 — Squad Profile. Футбольная асацыяцыя Ірландыі
  6. Long ready to make Republic debut. BBC Sport
  7. San Marino 1-2 Rep of Ireland. BBC Sport

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Хал Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэдынг
Катэгорыя·Ігракі ФК Борнмут
Катэгорыя·Ігракі зборнай Ірландыі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Ірландыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манстэры
Катэгорыя·Ігракі ФК Саўтгемптан
Катэгорыя·Ігракі ФК Корк Сіці