wd wp Пошук:

Шчучынскае партызанскае злучэнне

Шчучынскае партызанскае злучэннепартызанскае злучэнне, створанае ў красавіку 1943 года міжраённым партыйным цэнтрам Шчучынскай зоны. Дзейнічала на тэрыторыі Шчучынскага, Зэльвенскага, Васілішкаўскага, Казлоўшчынскага, Дзятлаўскага і Мастоўскага раёнаў Баранавіцкай вобласці. На час злучэння з Чырвонай Арміяй (11—17 ліпеня 1944 года) налічвала каля 4 200 партызан.

Камандаванне

Камандзір — упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і БШПР Сцяпан Пятровіч Шупеня, намеснік камандзіра па разведцы Я. М. Пятроў, начальнік ваенна-аператыўнага аддзела М. Н. Бурцаў

Склад

Аб’ядноўвала Ленінскую партызанскую брыгаду і асобна дзейныя атрады «Грознага» (пазней «Грозны»), «Стралкова» (пазней імя Суворава), І. В. Макарава (пазней імя Катоўскага) і Золава (пазней 1 Мая). У маі 1943 года на базе атрадаў была створана партызанская брыгада «Першамайская», у чэрвені 1943 у злучэнне увайшоў 54-ы партызанскі атрад (пазней імя Дзяржынскага), былі створаны партызанская брыгада імя С. М. Кірава, у лістападзе партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава, у снежні партызанская брыгада «Перамога» і ўключана партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола. У кастрычніку 1943 года брыгада Першамайская была перададзена Стаўбцоўскаму партызанскаму злучэнню, у снежні брыгада імя Кірава — Лідскаму партызанскаму злучэнню.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)