wd wp Пошук:

Шумшу

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Востраў Шумшу́ (рус. Шумшу) - адзін з самых паўночных Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 231,4 км²[1].

Прырода і геаграфія

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Размешчаны паміж паўвостравам Камчатка і востравам Парамушыр. Ад Камчаткі аддзелены Першым (11 км), ад Парамушыра - Другім Курыльскім (каля 2 км) пралівамі (гл. Курыльскія пралівы). Даўжыня Шумшу - каля 30 км, найбольшая шырыня - каля 20 км.

Рэльеф узгорысты. Найвышэйшая кропка - горка Высотная (189 м). Глебы ў асноўным пясчаныя. Часам сустракаюцца пясчаныя выдмы і балоцістыя нізіны. Ёсць рэкі, ручаі і азёры.

Флора характэрная для тундры. Пераважае разнатраўе. Уздоўж берагоў шмат марской капусты. Наземная фаўна бедная - лісы, грызуны, птушкі, летам з Камчаткі прыплываюць мядзведзі. На ўзбярэжжы сустракаюцца ластаногія.

Гісторыя

Першымі насельнікамі вострава былі айны, якія жылі пераважна на паўночным захадзе і займаліся паляваннем на марскіх звяроў. Назва Шумшу паходзіць з іх мовы і азначае “сонца” або “сонечны”. З XVII ст. на востраў прэтэндавалі Расія і Японія. У XVIII ст. каля айнскага паселішча існавала часовае ўмацаванне Руска-Амерыканскай кампаніі.

У 18751945 гг. уваходзіў у склад Японіі. Японцамі былі пабудаваны ваенныя ўмацаванні і аэрадром (выкарыстоўваўся і ў савецкі час). У 1945 г. японскі гарнізон налічваў 8,5 тыс. чалавек, 60 танкаў, да 100 гармат і мінамётаў. У выніку Курыльскай аперацыі 18 жніўня23 жніўня 1945 г. Шумшу быў захоплены савецкімі войскамі. Сляды жорсткіх баёў добра бачны і ў наш час.

Увайшоў у склад СССР як частка РСФСР.

Да 1998 г. на востраве размяшчалася ваенная памежная база, існавала некалькі паселішчаў. Зараз незаселены.

Зноскі

  1. kurilstour.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Курыльскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ахоцкага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі