Шуля́цінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Шуляціна.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Старадворскага і Тродавіцкага сельсаветаў[1]. 4 чэрвеня 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тродавічы, сельсавет перайменаваны ў Тродавіцкі[2].