wd wp Пошук:

Шпрэеінзель

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Шпрэеінзель (ням.: Spreeinsel) — востраў на рацэ Шпрэе ў гістарычным цэнтры Берліна ў раёне Мітэ. Паўночны ўскраек вострава вядомы як Музейны востраў і ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Шпрэеінзель на карце горада 1688 года (пазначаны жоўтым колерам)
Вуліца Брудэрштрасэ на Шпрэеінзель у XIX ст.

У Сярэднявеччы ў цэнтры вострава была пабудавана крэпасць, а пазней на яе месцы ўзнік Гарадскі палац брандэнбургскіх курфюрстаў і каралёў Прусіі. Паўночная частка вострава ў Сярэднявеччы ўяўляла сабой багністы луг, на якім у XVI стагоддзі быў разбіты сад забаў Люстгартэн.

Пачынаючы з XIX стагоддзя ў паўночнай частцы Шпрэеінзеля сталі ўзводзіць будынкі для музеяў.

Паўднёвая частка вострава да 1709 года лічылася самастойным горадам Кёльнам. Калісьці на паўднёвым ускрайку Шпрэеінзель існаваў рыбацкі пасёлак, і дагэтуль частка Шпрэеінзель на поўдзень ад вуліцы Гертраўдэнштрасэ (ням.: Gertraudenstraße) завецца Рыбацкім востравам (ням.: Fischerinsel). Цяпер ён забудаваны тыпавымі панэльнымі жылымі дамамі.

На тэрыторыі ад Рыбацкага вострава да Палацавай плошчы ў Другую сусветную вайну ацалела толькі некалькі гістарычных помнікаў, сярод якіх царква Святога Мікалая (цяпер музей) і Дзявоцкі мост.

У 1950 годзе руіны, якія засталіся ад палаца пасля Другой сусветнай вайны, былі ўзарваны, а на яго месцы была разбіта плошча Маркса і Энгельса (цяпер Палацавая плошча Берліна) і пабудаваны будынак Дзяржаўнага савета ГДР (1964) і Палац Рэспублікі (1976). Побач знаходзіцца і іншая славутасць Берліна — Берлінскі кафедральны сабор, які цудам пазбег сур’ёзных пашкоджанняў падчас вайны.

Пасля аб’яднання Германіі берлінскі востраў Шпрэеінзель апынуўся прадметам гарачых дыскусій у вобласці аховы гістарычных помнікаў, паколькі менавіта тут сканцэнтраваны найбольш значныя архітэктурныя аб’екты дзвюх ідэалагічных сістэм падзеленай Германіі.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Астравы Германіі
Катэгорыя·Рачныя астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Геаграфія Берліна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Берліна
Катэгорыя·Мітэ (раён)
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта