wd wp Пошук:

Шматраднік шыпаваты

Шматраднік шыпаваты (Polystichum aculeatum) — від раслін сямейства шчытоўнікавыя (Dryopteridaceae).

Апісанне

Вечназялёная шматгадовая травяністая расліна. Мае кароткія карычневыя, лускаватыя сцёблы. Маладыя парасткі жаўтаватыя. Ліставыя пласціны перыстыя, ад 30 да 90 см даўжынёй, рэдка даўжэй. Хвосцік складае меней за траціну агульнай даўжыні. Споры светла-жоўтыя.

Распаўсюджанне

Радзіма: Паўночная Афрыка, Заходняя Азія, Каўказ, Еўропа, паўночная частка Індыйскіх Гімалаяў(англ.) бел.. Самая распаўсюджаная папараць Цэнтральна-Еўрапейскага шчыта. Расце ў камяністых і зацененых месцах, у лясах, каля сцен і г. д., аддае перавагу кіслым месцам, багатым арганічнымі рэчывамі. Від характэрны для яроў і букавых лясоў.

Выкарыстанне

Часам вырошчваюць як дэкаратыўную расліну ў садах.

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Шчытоўнікавыя
Катэгорыя·Флора Каўказа
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1799 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL