wd wp Пошук:

Шведская вышэйшая гандлёвая школа

Не блытаць з Стакгольмская вышэйшая гандлёвая школа.

Шведская вышэйшая гандлёвая школа (шведск.: Svenska handelshögskolan) — фінская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Хельсінкі.

Агульная характарыстыка

Праграмы ўстановы ўключаюць праграмы магістратуры, аспірантуры і MBA на англійскай мове, а таксама праграмы бакалаўрыяту і магістратуры на шведскай мове.

Разам са Стакгольмскай вышэйшай гандлёвай школай Шведская вышэйшая гандлёвая школа ў Хельсінкі з’яўляецца найстарэйшай бізнес-школай на поўначы Еўропы: установа ў Хельсінкі адкрылася праз месяц пасля стакгольмскай.

Установа мае два кампусы — адзін у Хельсінкі і адзін у Васе. Другі кампус быў створаны ў 1980 годзе ў Васе для развіцця бізнес-адукацыі ў рэгіёне, дзе пражывае вялікая частка шведскамоўнага насельніцтва Фінляндыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканамічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Фінляндыі
Катэгорыя·Адукацыя ў Хельсінкі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Бізнес-школы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1909 годзе