wd wp Пошук:

Шарль-Жазеф Натуар

Шарль-Жазеф Натуар (фр.: Charles-Joseph Natoire; 3 сакавіка 1700, Нім — 23 жніўня 1777, Кастэль-Гандольфа каля Рыма) — французскі мастак эпохі ракако.

Жыццё і творчасць

Вывучаў жывапіс у мастака Франсуа Лемуана. У 1721 годзе выйграў Вялікую Рымскую прэмію парыжскага Каралеўскага інстытута жывапісу і скульптуры і ў 1723 годзе з’ехаў вучыцца ў Рым. У 1729 годзе вярнуўся ў Парыж, дзе завязаў сяброўскія адносіны з мастаком Франсуа Бушэ. У 1734 годзе выстаўляў сваё палатно «Венера і Вулкан», за якое быў прыняты ў члены Каралеўскай акадэміі. У 1751—1775 гадах — дырэктар Французскай акадэміі ў Рыме.

Быў адным з найбуйнейшых французскіх жывапісцаў, дэкаратараў і графікаў свайго часу. Пісаў карціны на рэлігійныя і міфалагічныя сюжэты, партрэты, эскізы для габеленаў, пейзажы. Сярод найбольш значных работ — дэкаратыўнае афармленне «Авальнага салона» (Salon oval) у парыжскім гатэлі Субіз: 8 манументальных малюнкаў з гісторыі Амура і Псіхеі, пры гэтым Псіхеі нададзены рысы герцагіні дэ Субіз. Удзельнічаў таксама ва ўпрыгожванні Каралеўскай бібліятэкі, замка Шапель-Гадфруа («Chapelle-Godefroy»), каралеўскіх палацаў Марлі і Версаль.

Сярод вучняў Натуара былі Жан-Батыст Гроз і Жан-Батыст Перано. Блізкім сябрам мастака быў шведскі жывапісец Густаў Лундберг.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Charles Joseph Natoire
  3. d’Armailhacq A. L’Eglise nationale de Saint Louis des Francais à RomeTipografia della Pace di Filippo Cuggiani, 1894. — С. 164.
  4. Charles-Joseph Natoire // https://artsandculture.google.com/entity/wd/m0gzf1l
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 29 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1777 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Рым
Катэгорыя·Мастакі ракако
Катэгорыя·Мастакі Францыі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Німе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1700 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта