wd wp Пошук:

Шарлота Бельгійская

Шарлота (поўнае імя фр.: Marie Charlotte Amélie Augustine Victoire Clémentine Léopoldine; 7 чэрвеня 1840 — 19 студзеня 1927) — прынцэса Бельгіі з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, пасля замужжа імператрыца-кансорт Мексікі.

Біяграфія

Адзіная дачка караля Леапольда I і яго другой жонкі Луізы Арлеанскай, сястра Леапольда II і Філіпа Фландрскага. Яна была названа ў гонар першай жонкі Леапольда, прынцэсы Шарлоты Уэльскай, якая памерла пры родах. Прынцэса даводзілася стрыечнай сястрой каралеве Вялікабрытаніі Вікторыі і яе мужу герцагу Альберту, а таксама Фердынанду II Партугальскаму.

27 ліпеня 1857 года Шарлота ажанілася з аўстрыйскім эрцгерцагам Максіміліянам (18321867), малодшым братам імператара Франца Іосіфа[6]. Той прызначыў Максіміліяна віцэ-каралём Ламбарда-Венецыянскага каралеўства і пара некалькі гадоў правяла ў Італіі.

У 1863 годзе пры падтрымцы французскага імператара Напалеона III Максіміліян атрымаў тытул і карону Імператара Мексікі. Пасля прыбыцця ў Мексіку ў 1864 годзе пара каранавалася і засталася жыць у Мехіка, абраўшы як рэзідэнцыю Чапультэпекскі палац. Як імператрыца, Шарлота змяніла імя і стала звацца на іспанскі манер Карлотай. Пасля ўсяго некалькіх месяцаў пасля каранацыі Напалеон III вырашыў спыніць свой мексіканскі праект і Максіміліян пазбавіўся яго падтрымкі. Новы імператар сутыкнуўся з процідзеяннем з боку рэспубліканцаў і Злучаных Штатаў. Бачачы няўстойлівасць становішча, Шарлота вярнулася ў Еўропу, дзе паспрабавала знайсці падтрымку для мужа. Аднак яе высілкі былі марныя, у яе з’явіліся сімптомы шызафрэніі і моцны стрэс. У Мексіку яна так і не вярнулася. Сумныя весткі з Мексікі і няўдача місіі падарвалі здароўе Шарлоты, яна пакутавала на шызафрэнію і наступныя гады жыла пад наглядам урачоў у сваім замку пад Бруселем. Яна памерла так і не даведаўшыся, што ў 1867 годзе яе муж быў расстраляны[6].

Шарлота і Максіміліян не мелі дзяцей. У 1865 імперская пара ўсынавіла Агусціна і Сальвадора Ітурбідэ, унукаў былога імператара Мексікі Агусціна Ітурбідэ. Пасля падзення манархіі ўсынаўленне страціла сілу.

Па чутках, у 1866 годзе Шарлота сустракалася з бельгійскім афіцэрам Альфрэдам ван дэр Смісенсам і вынікам іх сувязі стала нараджэнне Максіма Вейгана. Сам Вейган, будучы французскі генерал, адмовіўся пацвердзіць ці аспрэчыць гэту інфармацыю.

Зноскі

  1. 1 2 Carlota // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Marie Charlotte Amelie de Belgique, Princesse de Belgique // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12089081X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  4. Charlotte (Charlotte) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 Шарлотта, императрица мексиканская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Псіхічнахворыя манархі
Катэгорыя·Члены імператарскага дому Аўстрыі
Катэгорыя·Члены каралеўскага дому Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бруселі
Катэгорыя·Памерлі ў Бельгіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя
Катэгорыя·Імператрыцы
Катэгорыя·Эрцгерцагіні Аўстрыйскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Прынцэсы Бельгіі
Катэгорыя·Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брусельскім рэгіёне
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня