wd wp Пошук:

Ламбарда-Венецыянскае каралеўства

Ламбарда-Венецыянскае каралеўства (ням.: Lombardo-Venezianisches Konigreich) — каралеўства ў Паўночнай Італіі, уладанне Аўстрыйскай імперыі.

Гісторыя

Утворана ў 1815 годзе па рашэнні Венскага кангрэса 18141815 гадоў з паўночна-італьянскіх абласцей Ламбардыя і Венецыя, і склала адну з каронных земляў Аўстрыйскай імперыі. Кіравалася віцэ-каралём як аўстрыйскае ўладанне. У 1859 годзе Аўстрыя пазбавілася Ламбардыі, у 1866 годзе — Венецыі; абедзве вобласці ўвайшлі ў Італьянскае каралеўства.

Усякае нацыянальнае імкненне да палітычнай незалежнасці душылася з дапамогай паліцыі, цэнзуры і сістэмы шпіёнства. Абапіраючыся на Ламбарда-Венецыянскае каралеўства, аўстрыйскі ўрад спрабаваў панаваць над усёй Італіяй. Яго дэспатызм выклікаў крайнюю нянавісць ва ўсёй Італіі, у выніку яго мэта — «здушыць якабінскія імкненні італьянцаў і гэтым забяспечыць спакой Італіі» (словы Метэрніха) — не была дасягнута; насупраць, нянавісць да замежнага заваёўніка дала новы імпульс аб’яднальным памкненням. Уся гісторыя Ламбарда-Венецыянскага каралеўства ўяўляе сабой гісторыю змоў, тайных таварыстваў і абурэнняў, якія завяршыліся рэвалюцыяй 1848 года.

У 1859 годзе Ламбардыя (акрамя Мантуі і Песк’еры) была саступлена Сардзініі, а за Аўстрыяй засталася толькі Венецыянская вобласць.

У 1860 годзе пры ўвядзенні прадстаўнічай сістэмы ў Аўстрыі на Венецыю яна не была распаўсюджана.

У 1866 годзе ўся Венецыянская вобласць, з акругамі Ламбардыі, якія яшчэ заставаліся пад аўстрыйскім валадарствам, была саступлена Італіі.

Цікавыя факты

Адзіным каралём, якія каранаваўся як кароль Ламбарда-Венецыянскага каралеўства, быў імператар Фердынанд I.

Аўстрыйскія віцэ-каралі Ламбарда-Венецыянскага каралеўства

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Венецыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1815 годзе
Катэгорыя·Ламбардыя
Катэгорыя·Зніклі ў 1866 годзе
Катэгорыя·Італьянскія дзяржавы
Катэгорыя·Каралеўствы
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу