Шаблы́кінскі раён (руск.: Шаблыкинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Арлоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Шаблыкіна.
Шаблыкінскі раён мяжуе з Хатынецкім, Урыцкім, Соскаўскім і Дзмітроўскім раёнамі, а таксама з Бранскай вобласцю. Плошча раёна складае 847,53 км².
Шаблыкінскі раён быў утвораны 17 чэрвеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.