wd wp Пошук:

Чэшскі масіў

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Чэшскі масіў (Багемскі масіў; чэшск.: Český masiv) — горны масіў у цэнтральнай частцы Чэхіі і ў сумежных раёнах Германіі, Польшчы і Аўстрыі.

Геаграфія

Масіў працягваецца з захаду на ўсход і мае ромбападобную форму. Працягласць яго складае каля 500 км, шырыня — да 300 км. Вышэйшая кропка — гара Снежка (1602 м).

Уяўляе сабой выступ старажытнага фундамента герцынскай складкавай вобласці. Складзены з гнейсаў, пігматытаў, крышталічных сланцаў і гранулітаў пратэразою, сланцаў, кварцытаў і пясчанікаў палеазою, перакрыты асадкавым чахлом з мелавых і кайназойскіх парод. У выніку неаген-антрапагенавых тэктанічных рухаў масіў быў расколаты разломамі і скідамі, па якіх выліваліся вулканічныя лавы. 3 тэктанічным прагінам на паўночным усходзе звязаны Верхнесілезскі — Астраўска-Карвінскі каменнавугальны басейн.

Цэнтральная частка (вышыня 300—600 м) — узгорыстая раўніна з асобнымі падняццямі. Па ўскраінах Чэшскага масіву ўзвышаюцца сярэдняй вышыні хрыбты: Шумава на паўднёвым захадзе, Рудныя горы на паўночным захадзе, Судэты на паўночным усходзе. У паўднёва-ўсходняй частцы масіву размяшчаецца Чэшска-Мараўскае ўзвышша.

На раўніне значная частка тэрыторыі апрацавана. У гарах да вышыні 1200—1400 м мяшаныя і хвойныя лясы. Вышэй — субальпійскія лугі і хмызнякі.

Часта сустракаюцца мінеральныя крыніцы. Тут размяшчаюцца курорты, у т.л. Карлавы Вары. Развіваецца турызм.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Горныя хрыбты паводле алфавіта
Катэгорыя·Горы Аўстрыі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Горы Польшчы
Катэгорыя·Горы Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Горы Германіі