wd wp Пошук:

Асадкавы чахол

Асадкавы чахол, платформавы чахол[1] — верхні структурны ярус платформы, які пакрывае крышталічны фундамент.

Складаецца з нематамарфазаваных, пераважна асадкавых горных парод усіх геалагічных эпох. Залягаюць у выглядзе гарызантальных, слаба нахіленых, спадзіста-хвалістых слаёў, тоўшчаў. У аснове асадкавых чахлоў часам прысутнічаюць кіслыя вулканічныя ўтварэнні.

У адкладах выяўлены найбольш важныя карысныя выкапні, у тым ліку калійныя і каменныя солі, буры вугаль, нафта, гаручыя сланцы, торф, падземныя воды, будаўнічыя матэрыялы і інш.

Зноскі

  1. Беларусь, 1995

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Геалогія