wd wp Пошук:

Чэлбачэб

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Чэлбачэб (палаўан.: Chelbacheb), або Скалістыя астравы (англ.: Rock Islands) — група ўзнятых каралавых астравоў у Палау. З 2012 г. уваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Агульная плошча сушы — каля 47 км². Ахоўваемая плошча — 164 км².

Геаграфія

Астравы Чэлбачэб знаходзяцца на поўдзень ад астравоў Бабелдааб і Корар, уваходзяць у склад паўднёва-заходняй групы Палау Каралінскага архіпелага. У разнастайных крыніцах прыводзіцца розная колькасць астравоў. У спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА іх налічваецца 445. Яны займаюць плошчу каля 47 км². Такім чынам, сярэдняя плошча кожнага вострава — каля 0,1 км². Найбольшая вышыня — 207 м над узроўнем акіяна. На некаторых астравах сустракаюцца ўнутраныя азёры і лагуны.

Астравы Чэлбачэб маюць каралавае паходжанне, месцяцца на вяршынях старажытнага вулканічнага падводнага хрыбта. Сфарміраваліся ў выніку працэсаў субдукцыі і вагання ўзроўню сусветнага акіяна. Астравы практычна цалкам складаюцца з вапнякоў. Дзякуючы эрозіі многія з іх набылі незвычайныя формы. Вільготны субэкватарыяльны клімат спрыяў развіццю мясцовай расліннасці. Упрыгожаныя шапкай густой зеляніны, з мноствам рыфаў, гротаў і пячор, Чэлбачэб выглядаюць надзвычай маляўніча і з’яўляюцца візітнай карткай краіны Палау.

Прырода

Астравы Чэлбачэб пакрыты густымі хмызнякамі і ліянамі. У нізінах сустракаюцца какосавыя гаі, папараці і мангры. На астравах селяцца птушкі, сустракаюцца казуркі і яшчаркі. У навакольных водах выяўлена 385 відаў каралаў, багатая марская фаўна.

Гісторыя

У нашы дні астравы Чэлбачэб фактычна з’яўляюцца незаселенымі, але ў мінулым тут жылі людзі. У 20062007 гг. археолагі знайшлі ў пячорах Учэліўнгс і Амедакел пахаванні 2890 г. да н. э. — 1420 г. да н. э. Яны належылі старажытным перасяленцам, якія адрозніваліся вельмі малым ростам.

У сярэдзіне 2 тысячагоддзя да н. э. на Чэлбачэб з’явіліся мікранезійцы, продкі сучасных палаўанцаў. Згодна іх легендам, большасць жыхароў буйных астравоў Палау перасяліліся на іх толькі ў XVII — XVIII стст. з Чэлбачэб. На Скалістых астравах захаваліся рэшткі каменных пабудоў і вёсак, пакінутых у тую пару. Прычыны масавага перасялення да канца не зразумелы. Тубыльцы Чэлбачэб займаліся пераважна рыбалоўствам. Знойдзены прылады рыбалоўства, якія адносяцца да канца 2 тысячагоддзя да н. э. Магчыма, што перасяленне было выклікана часовым вычарпаннем мясцовых рыбных рэсурсаў, кліматычнымі зменамі, што выклікалі частыя ўраганы, ростам важнасці земляробства, ваеннымі сутычкамі і г. д.

Ахова

Частка астравоў Чэлбачэб уваходзіць у склад запаведніка Нгерукуід (0,9 км²). З 2012 г. астравы Чэлбачэб разам з Паўднёвай лагунай (усяго 164 км²) былі ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Астраўныя групы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з нераспазнанай мовай
Катэгорыя·Астравы Палау
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных