wd wp Пошук:

Чыстае мастацтва

«Чы́стае маста́цтва» (руск.: Чистое искусство) — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Максіма Шведа, зняты ў 2019 годзе.[1] Стужка атрымала спецыяльны дыплом ад экспертаў з фармуліроўкай «За дасціпнае і трапнае адлюстраванне беларускай самасвядомасці» на кінафестывалі «Лістапад», удзельнічала ў МКФ у Кракаве.[2] Рэжысёр Максім Швед быў прызнаны лепшым на расійскім кінафестывалі дакументальнага кіно «ArtDocFest».[3][4]

Сюжэт

Маляркі ЖЭСа Зіна і Іна старанна зафарбоўваюць на мінскіх сценах надпісы, пакідаючы пасля сябе рознакаляровыя прамавугольнікі, а натхнёны гэтымі фігурамі мастак-абстракцыяніст Захар Кудзін выходзіць на гарадскі пленэр і капіруе іх на палатно. Мінакі цікавяцца, спрабуюць інтэрпрэтаваць творчасць Захара і выказваюць свае думкі, прычым не толькі пра мастацтва.

Акцёры

Акцёр Роля
Захар Кудзін

Здымачная група

Крытыка

" «Чыстае мастацтва» — адзін з найлепшых беларускіх дакументальных фільмаў апошняга часу, прычым ён цудоўна паддаецца пад інтэрпрэтаванне. Гэта работа для ўнутранага спажывання: ніхто, апроч беларуса, так добра не зразумее прыгоды свабоднага мастака з вялікім палатном у адносна свабодным горадзе і тонкасць, з якой яны паказаны. Рэжысёр павярцеў у руках мастацтва і тое, што яно мае на ўвазе, з усіх бакоў: здаецца, няма нічога датычнага тэмы, што ў карціне не аказалася хоць бы ў адным плане, прычым гэта дзіўным чынам уплятаецца ў логіку, а ў той жа час можа яе разгалінаваць — толькі пажадай.[5]
Ірэна Кацяловіч
"

Цікавыя факты

Зноскі

  1. У пракат выходзіць фільм пра беларускі ЖЭС-арт (нявызн.), 34mag (15.11.2019). Праверана 5 студзеня 2020.
  2. Аўтар фільму пра мастацтва беларускіх ЖЭСаў стаў найлепшым рэжысёрам фестывалю «Артдокфэст» (нявызн.), Белсат (2019.10.27 17:34). Праверана 5 студзеня 2020.
  3. «Чыстае мастацтва» рэжысёра Максіма Шведа (нявызн.), Беларускае Радыё Рацыя . Праверана 5 студзеня 2020.
  4. Грыдзін, Уладзь. «ЖЭС-арт — гэта тая ж „апошняя дыктатура Эўропы“, толькі ня так банальна». У кінатэатрах ідзе фільм пра супрацоўніц ЖЭС і мастацтва (нявызн.), Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (26 лістапад 2019, 12:00). Праверана 5 студзеня 2020.
  5. Кацяловіч, Ірэна. Фільм «Чыстае мастацтва» даследуе абліччы маладой краіны (нявызн.), «Звязда» (22.06.2019 00:29). Праверана 5 студзеня 2020.
  6. «На піку папулярнасці фільма не было грошай на талончык». Сям’я мастака Кудзіна пра яго самазабойства (нявызн.), TUT.BY (9 студзеня 2020). Праверана 1 лютага 2020. Архівавана 1 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы 2019 года
Катэгорыя·Фільмы Максіма Шведа
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы Беларусі
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Фільмы на рускай мове