wd wp Пошук:

Чырвоны Мазыранін

«Чырво́ны Мазыра́нін» — прадпрыемства ў Нароўлі, заснаванае ў 1913 г. ва ўласным нараўлянскім маёнтку дваранінам Эдвардам Артуравічам Горватам (1866—1935) як кандытарская фабрыка з перапрацоўкай гародніны і садавіны з уласных плантацый і садоў, а таксама купленых у навакольных сялян. З прыходам у 1917 г. да ўлады бальшавікоў прадпрыемства было нацыяналізавана без кампенсацыі Горвату, падчас грамадзянскай вайны (1917—1922) — разбурана. У 1925 г. адноўлена, названа “Чырвоны Мазыранін” у гонар таварыскай дапамогі мазырскіх рабочых пры аднаўленні прадпрыемства і з’яўлялася дзяржаўным прадпрыемствам. З 1996 г. дзяржаўная фабрыка пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. З 2000 г. у складзе беларускага дзяржаўнага канцэрна “Белдзяржхарчпрам”. У 2020 г. кіруючай кампаніяй стала ААТ “Мазырсоль”. 5 красавіка 2021 г. кіраванне фабрыкай было перададзена гомельскаму СП ААТ “Спартак” без перадачы яму акцый прадпрыемства.

Гісторыя

Гістарычныя будынкі фабрыкі
Гістарычныя будынкі фабрыкі

Прадпрыемства па перапрацоўцы ўласнага ўраджаю садавіны і гародніны і вырабу кандытарскай прадукцыі заклаў ва ўласным маёнтку Нароўлі дваранін Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935). Першая прадукцыя выйшла ў 1913 г., у 1914 г. была зарэгістравана гандлёвая марка «Горват». Асноўнай прадукцыяй сталі мармелад, карамель, пасціла, павідла, джэм і сочыва.

З прыходам бальшавікоў вытворчасць спынілася. Толькі ў 1925 г. пад кіраўніцтвам партыйнай арганізацыі Мазыра фабрыка запрацавала і атрымала назву «Чырвоны Мазыранін». У 1927 г. перададзеная «Белкандытартрэсту».

У Другую сусветную вайну абсталяванне фабрыкі было эвакуіравана ў Расію. Пасля вайны аднаўлення фабрыкі пачалося зноў. У 1986 г. пачалося будаўніцтва новага корпуса.

У 1996 г. фабрыка пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.

Прадукцыя

Пасціла з чырвонай палоскай

Фабрыка выпускае больш за 120 відаў прадукцыі: зефір, пасціла, мармелад, цукеркі, ірыс.

Навукова-гістарычнае даследаванне

У 2022 г. ураджэнец Нароўлі, доктар гістарычных навук Уладзімір Васільевіч Тугай (нар. 1951) апублікаваў сваю навуковую кнігу «Чырвоны Мазыранін»[1], якая стала першым усеахопным даследаваннем гісторыі стварэння і развіцця аднаго з галоўных і нават сімвалічных прадпрыемстваў горада — кандытарскай фабрыкі, заснаванай яшчэ ў 1912 г. мясцовым дваранінам Эдвардам Горватам (1866—1935). У кнізе былі апублікаваны ў тым ліку рэдкія фатаграфіі.

У мастацтве

У 2009 г. Адам Глобус (нар. 1958) малюе карціну «Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка Чырвоны мазыранін»[2].

Зноскі

  1. Тугай, У.В. Чырвоны Мазыранін / У.В. Тугай. — Мінск: Бел. навука, 2022. — 187 с.
  2. Адам Глобус “Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка “Чырвоны мазыранін””

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нароўля
Катэгорыя·Вытворцы прадуктаў харчавання Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Горваты
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·1913 год у Беларусі
Катэгорыя·Кандытарскія прадпрыемствы Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1913 годзе