wd wp Пошук:

Чукчагірскае

Чукчагі́рскае (руск.: Чукчаги́рское)[1] — возера ў раёне імя Паліны Асіпенка Хабараўскага края Расіі, у басейне ракі Амгунь (басейн Амура).

Плошча паверхні возера 366 км². Даўжыня 31[2] км, найбольшая шырыня 22[2] км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя 2 м[2]. Плошча вадазбору 1060[3] км². Аб’ём вады ў возеры 0,8[2] км³. Знаходзіцца ў Эварон-Чукчагірскай упадзіне. Вышыня ўрэзу вады — 70 м над узроўнем мора[2]. Катлавіна возера мае няправільную форму. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы (Мета, Ялта і Таўкі). Прыкладна трэцяя частка берагоў нізкія, забалочаныя, са сплавінамі (каля паўночных берагоў). На возеры шмат лясістых астравоў. Упадаюць 48 невялікіх вадацёкаў даўжынёй да 10 км[2], выцякае рака Альджыкан (прыток ракі Амгунь). Замярзае возера ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў першай палове мая.

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 Измайлова А. В. Чукчагирское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода Росии»(руск.)
  3. Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Хабараўскага края
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum