Чукчагі́рскае (руск.: Чукчаги́рское)[1] — возера ў раёне імя Паліны Асіпенка Хабараўскага края Расіі, у басейне ракі Амгунь (басейн Амура).
Плошча паверхні возера 366 км². Даўжыня 31[2] км, найбольшая шырыня 22[2] км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя 2 м[2]. Плошча вадазбору 1060[3] км². Аб’ём вады ў возеры 0,8[2] км³. Знаходзіцца ў Эварон-Чукчагірскай упадзіне. Вышыня ўрэзу вады — 70 м над узроўнем мора[2]. Катлавіна возера мае няправільную форму. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы (Мета, Ялта і Таўкі). Прыкладна трэцяя частка берагоў нізкія, забалочаныя, са сплавінамі (каля паўночных берагоў). На возеры шмат лясістых астравоў. Упадаюць 48 невялікіх вадацёкаў даўжынёй да 10 км[2], выцякае рака Альджыкан (прыток ракі Амгунь). Замярзае возера ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў першай палове мая.