wd wp Пошук:

Чубатка прамежкавая

Чубатка прамежкавая[3] (Corydalis intermedia) — кветкавая расліна роду Чубатка (Corydalis) падсямейства дымніцавых.

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 8—15 см з шчыльным шарападобным клубнем. Каля асновы сцябла — лускападобны ліст. Верхняе лісце доўгачаранковае, двойчы-, тройчырассечанае; сегменты на доўгіх, а зваротна-яйкападобна-клінападобныя долі на кароткіх чаранках. Кветкі з кароткім (да 15 мм) фіялетава-ружовым вяночкам, сабраны ў малакветкавую сціснутую гронку, паніклую да цвіцення і пры пладах. Прыкветкі суцэльнакрайнія, зваротна-яйкападобныя. Шпорка прамая або злёгку загнутая; кветаножкі ў 3—6 разоў карацейшыя за плод. Плод — каробачка, якая раскрываецца дзвюма створкамі.

Пашырэнне

Сярэднееўрапейскі рэліктавы горны від, знаходзіцца ў Беларусі ў ізаляваных лакалітэтах па-за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: шыракалістыя лясы і хмызнякі на добра гумусаваных карбанатных глебах.

Асаблівасці біялогіі

Эфемероід. Цвіце ў красавікумаі, пладаносіць у маі. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Дымніцавыя
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны