wd wp Пошук:

Чорная Урада

Чо́рная У́радавозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 22 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы на мяжы з Лепельскім раёнам. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.

Плошча паверхні возера 0,53 км², даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 430 метраў. Найбольшая глыбіня дасягае 3,9 м, сярэдняя складае 2,2 м. Плошча вадазбору 93,7 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—8 метраў. У паўночнай і паўднёвай частках схілы катлавіны нізкія, месцамі забалочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя або забалочаныя, у паўночнай частцы возера сплавіна шырынёй да 15 м. Падводнай частцы катлавіны ўласцівы паступовы пераход літаральнай зоны ў сублітараль і ложа. Большая частка дна возера выслана сапрапелем.

Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае ручай Пракса з возера Урада і рака Бельская, выцякаюць дзве пратокі ў возера Атолава. Моцна зарастае.

У возеры водзяцца шчупак, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Ушацкая група азёр
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96