wd wp Пошук:

Чистое серебро

«Чистое серебро» (бел.: Чыстае срэбра) ― мінскі андэрграўндны гурт, які быў створаны Уладзімірам Зялінскім у 1988 годзе і трымаўся стылю арт-року[1].

Гісторыя

Першапачатковая гурт быў трыа без жывой ударнай секцыі і складаўся з вакаліста-гітарыста-рытм-праграміста Зялінскага, клавішніка Канстанціна Сакалоўскага і басіста Аляксандра Салаўёва[2]. У 1990 годзе прыняў удзел у фестывалях «Азія дауысы» (Алма-Ата), «Тры колеры» (III прэмія)[2].

З цягам часу склад музыкантаў гурта мяняўся, акрамя франтмена Зялінскага, ён займеў барабаншчыка[2]. Гурт спыніў існаванне ў 2003 годзе ў сувязі са смерцю Зялінскага[3].

У 2009 годзе ўведзены ў Залу славы беларускага рок-н-рола па версіі партала «Тузін Гітоў»[3]. Сярод найбольш вядомых спеваў: «Карнавал», «Романс»[2].

Удзельнікі

  • Уладзімір Зялінскі — вакал, гітары, рытм-праграммаванне (1988—2003)
Былыя ўдзельнікі
  • Канстанцін Сакалоўскі — клавішныя (1988 — ?)
  • Аляксандр Салаўёў — бас-гітара (1988 — ?)
  • Аркадзь Дрофман — барабаны (? — ?)
  • Алег Хамутоў — гітара (? — ?)
  • Юрый Задзіран — гітара (? — ?)
  • Алег «Паганіні» Усціновіч — бас-гітара (? — ?)

Дыскаграфія

Захаваліся дэма-запісы з сессій 1989 года ў Мінску і 2001 года ў Беластоку[2]. Большасць арыгіналаў запісаў Зялінскі трымаў пры сабе ў торбе, якая пасля яго смерці знікла[3]. Знайшліся толькі аўдыёкасэта з копіямі запісаў апошніх гадоў працы гурта і арыгіналы першых запісаў 1988 года[3]. Паводле Аляксандра Памідорава, яшчэ павінны недзе быць імправізаваныя запісы 1987 года як яшчэ безназоўнага гурта, а таксама канцэртныя відэа[3].

Зноскі

  1. Глобус, Адам Зіл, Вася, Маскаль і рок-н-рол(нявызн.). Жывы журнал (8 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  2. 1 2 3 4 5 Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі, 2008, pp. 331
  3. 1 2 3 4 5 Памідораў, Аляксандар «Чыстае срэбра» ў Залі Славы на ТГ(бел.) . Беларуская служба Радыё «Свабода». Тузін Гітоў (5 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 11 верасня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі