wd wp Пошук:

Чачэрская ратуша

Чачэрская ратуша — помнік архітэктуры класіцызму з элементамі псеўдаготыкі ў горадзе Чачэрску (Гомельская вобласць). Пабудавана ў 2-й палове XVIII стагоддзя ў цэнтры горада.

Гісторыя

У 1774 годзе Кацярына II падарыла Чачэрск генерал-губернатару графу Чарнышову. Граф стварыў сіметрычны архітэктурны ансамбль: вакол ратушы, на аднолькавай адлегласці ў некалькі кварталаў выбудаваў 4 храмы: тры царквы і касцёл (захавалася толькі Праабражэнская царква).

Архітэктура

Чачэрская ратуша

Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане і цэнтрычны будынак, завершаны 5 драўлянымі чацверыковымі вежамі[1]; 4 з іх размешчаны па вуглах асноўнага аб’ёму і ўвянчаны шпілямі, 5-я (больш высокая і звужаная ўверсе) — пасярэдзіне на масіўным чацверыковым барабане[1]. Аконныя праёмы прамавугольныя, стральчатыя і з паўцыкулярнымі арачнымі завяршэннямі. Карніз з фігурнымі кранштэйнамі. Да 2 уваходаў па баках галоўнага фасада вядуць манументальныя каменныя лесвіцы.

Нягледзячы на сіметрыю і ўжыванне простых геаметрычных аб’ёмаў, у аздобе выкарыстаны характэрныя для готыкі спічастыя абрысы праёмаў і фігурных кранштэйнаў, якія нагадваюць машыкулі[1]. Суровасць класіцызму ў гэтым будынку разбаўлена больш разнастайнымі архітэктурнымі дэталямі[1].

Адрэстаўравана ў 2003 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 336. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм
Катэгорыя·Ратушы Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Славутасці Чачэрска
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь