wd wp Пошук:

Чарыш

Чары́ш (руск.: Чарыш, паўднёваалт.: Чара́с)[1] — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Алтай і Алтайскім краі, левы прыток ракі Об (басейн Карскага мора).

Даўжыня ракі 547 км. Плошча вадазбору 22 200 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 82 км ад вусця складае 192 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўночна-ўсходнім схіле Каргонскага хрыбта. Упадае ў Об вышэй сяла Усць-Чарышская Прыстань. Большая частка басейна ракі знаходзіцца ў межах Горнага Алтая. Рэчышча пераважна звілістае.

Сярод прытокаў: Карагуа, Тунгусу, Ябаган, Кан, Таліца, Кумір (Кызылчая, Кызылчай), Каргон, Іня, Белая, Чала, Быстрая, Сасноўка, Чагырка, Кукуйка, Крывушка, Жураўліха, Гусіха, Азёрная і інш.

Рака суднаходная на адлегласці 80 км ад вусця (да сяла Усць-Калманка)[2].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 479. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Прытокі Обі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Рэспублікі Алтай
Катэгорыя·Рэкі Алтайскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96