Чарня́ўская цукровая мануфактура — мануфактура, дзейнічаўшая ў 1852—1862 гадах у вёсцы Чарняўка (зараз у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).
Мануфактура вырабляла цукровы пясок з буракоў уласнай вытворчасці. Абсталяванне складалася з паравога рухавіка, 2-х гідраўлічных прэсаў, 15 каткоў і інш.
У 1860—1861 гадах на мануфактуры было выраблена 1040 пудоў цукру, які пастаўляўся ў Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую і Палтаўскую губерні.